Футбольной семье Масько из Шумилино подарили билеты на матч между сборными Беларуси и Нидерландов

Актуалии Семья Спорт, туризм

“Тата,  мама,  я – футбольная  сям’я”
14 верасня ў Мінску на стадыёне “Дынама” прайшоў фінал рэспубліканскага фестывалю футбола “Тата, мама, я – футбольная сям’я”. Гонар Віцебшчыны абаранялі 5 сям’яў, якія перамаглі на абласным этапе. У іх ліку і сям’я Масько з Шуміліна.

Фестываль падарыў шмат футбольных эмоцый і спартыўных баталій. І трэба адзначыць, што сям’я Масько была на вышыні. Мама Святлана са сваёй камандай заняла першае месца, тата Ігар – другое. Добрыя вынікі паказалі і дзеці: самы маленькі, чатырохгадовы Аляксандр – першы,  Дзмітрый – пяты, Аляксей – шосты. Па выніках фестывалю ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі, сярод якіх і білеты на футбольны матч паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Нідэрландаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2019 г.