Спортивное обозрение

Спорт, туризм

Греко-римская борьба
У Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе.  Не засталіся без медалёў обальскія спартсмены (трэнер П. Ганушчанка).
Браты Грачухіны сталі чэмпіёнамі вобласці: Вадзім у вагавой катэгорыі 53 кг, Уладзіслаў у вагавой катэгорыі 59 кг.  Яшчэ два абальчаніны – Кірыл Драздоў (35 кг) і Ягор Ганушчанка (38 кг) – сталі бронзавымі прызёрамі.
Бильярд
У Віцебску сярод ветэранаў спорту адбылася матчавая сустрэча більярдыстаў Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі і іх калег з Віцебшчыны.
За каманду Віцебскай вобласці  гуляў Уладзімір Вярлоў з Шуміліна. Ён  падзяліў 5-6 месца пры тым, што ў спаборніцтвах прымалі ўдзел больш як 20 чалавек.
Шахматы
У рамках міжраённага турніру па шахматах у Лепелі прайшлі спаборніцтвы, у якіх удзельнічала каманда Шумілінскага раёна.
Перамогу святкавала каманда Лепель-1, шумілінцы занялі чацвёртае месца.
Надрукавана ў №30 ад 13.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *