Алексей Щербаков: красота природы и увлечение, отдых и удовольствие, тишина и покой – всё это рыбалка

Мир увлечений

Больш за ўсё любіць лавіць акуня
— Кожнаму чалавеку рыбалка дае нешта сваё. Для аднаго — гэта хобі, для другога — адпачынак, а ёсць тыя, для каго рыбалка — гэта лад жыцця, — з гэтых слоў пачаў нашу гутарку Аляксей Шчарбакоў, заўзяты рыбак, стваральнік Шумілінскага рыбалоўнага інтэрнэт-клуба «Зацэп» (https://vk.com/zacepby), арганізатар і ўдзельнік розных спаборніцтваў па лоўлі рыбы.

Аляксей скончыў юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і працуе юрысконсультам ва УП ЖКГ. З жонкай Вольгай выхоўвае дачку Ульяну, якая 1 верасня пайшла ў першы клас.
Аляксей нарадзіўся і вырас у сям’і паляўнічага і рыбалова. Таму з самага ранняга ўзросту палюбіў рыбалку. Упершыню ўзяў вуду ў рукі ў 6 гадоў. Гэта была звычайная «арэхавая палка», на канцы якой была прывязана леска. Вось такой самаробнай вудай лавіў сваіх першых карасікаў на сажалцы ў суседняй вёсцы. На адзін з дзён свайго нараджэння хлопец набыў сабе спінінг, які стаў для маладога рыбака прыладай № 1.
— Першая спінінгавая рыбалка прайшла на возеры Мурожніцкае 9 мая 2013 года, — успамінае Аляксей. – І першым на спінінг трапіў шчупак 300 г, якога я адпусціў!
З такіх рыбакоў, як Аляксей, варта браць прыклад. Рыбнай лоўлі ён аддаецца ўсёй душой, і не забывае выконваць усе правілы і законы. Пастаянна пашырае свае веды ў рыбалоўстве: глядзіць тэлевізійныя праграмы, чытае артыкулы ў інтэрнэце, гартае газеты і часопісы. За свой рыбацкі стаж паспрабаваў усе віды рыбалкі і ўсе віды лоўлі.
На рахунку Аляксея Шчарбакова шмат уловаў: вялікіх і маленькіх. Сярод зайздросных трафеяў — шчупак вагой 5 кг і 6-кілаграмовы сом. Аднак больш за ўсё ён любіць лавіць акуня.
— Прыгажосць прыроды, асалода і захапленне, адпачынак і задавальненне, цішыня і спакой — усё гэта рыбалка. Яна са мной на ўсё жыццё, — перакананы Аляксей.
Вольга КОЦІКАВА,
няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *