Рэдакцыя газеты «Герой працы» аб’яўляе навагодні фотаконкурс «Чорны кот – шчаслівы год!»

Конкурсы Мир увлечений Общество

Завяршаецца год Тыгра – і мы на парозе новага 2023 года, які згодна з усходнім календаром пройдзе пад знакам Чорнага Вадзянога Ката (Труса). Ведаючы, што ў нашых чытачоў «на выхаванні» многа такіх талісманаў і ёсць кім пахваліцца, рэдакцыя вырашыла аб’явіць навагодні фотаконкурс «Чорны Кот – шчаслівы год». А што? Задобрываць сімвал надыходзячага года і прывабліваць поспех можна ўжо прама зараз.

Тэма навагодняга конкурсу цалкам простая і лагічная: каты і трусы чорнага колеру. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць фота з выявай свайго хатняга гадаванца – ката або труса. На здымку можа быць хтосьці з членаў сям’і. Асабліва вітаюцца яркія сюжэтныя фота, на якім адлюстравана навагодняя тэматыка.

  Конкурсныя работы прымаюцца да 25 снежня 2022 года ўключна на электронную пошту рэдакцыі газеты «Герой працы» G_pracy@vitebsk.by з адзнакай «На фотаконкурс». АБАВЯЗКОВА пазначце свае дадзеныя: прозвішча, імя, месца жыхарства, кантактны нумар тэлефона, напішыце, хто адлюстраваны на фота і некалькі слоў пра свайго гадаванца.

Трое пераможцаў будуць вызначаны рашэннем журы і ўзнагароджаны памятнымі падарункамі ад партнёраў-спонсараў фотаконкурсу – магазіна «Ральф», веткабінета «ВетСвет» і, вядома, рэдакцыі.

Вынікі конкурсу будуць апублікаваныя 30 снежня 2022 года ў святочным нумары газеты. «Герой-пераможца» стане галоўным персанажам традыцыйнага календара ад «ГП» на 2023 год.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел і верыць у сваю ўдачу! Просім АКТЫЎНА выкарыстоўваць кнопкі сацыяльных сетак, каб падзяліцца інфармацыяй аб нашым конкурсе!

Рэдакцыя газеты «ГП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *