Завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Актуалии

Завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
7 кастрычніка завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.

З 8 па 17 кастрычніка акруговыя камісіі будуць праводзіць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, пасля рэгістрацыі кандыдаты ў дэпутаты змогуць прыступіць да агітацыі выбаршчыкаў.
Па дадзеных Цэнтрвыбаркама, на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў паступілі дакументы ад 283 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. 40 кандыдатаў вылучаны шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, 29 – вылучаны працоўнымі калектывамі, 157 – палітычнымі партыямі, яшчэ 57 прэтэндэнтаў вырашылі скарыстацца двума спосабамі адначасова: 42 вылучаны працоўнымі калектывамі і шляхам збору подпісаў, 15 – палітычнымі партыямі і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
Сваіх кандыдатаў вылучылі 11 партый. Найбольшую актыўнасць праявіла Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі – 69 кандыдатаў, 31 прэтэндэнта вылучыла Камуністычная партыя Беларусі, 29 – Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 14 – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 10 – Партыя БНФ, астатнія вылучылі ад 1 да 6 кандыдатаў.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2019 г.