Журналисты области обсудили на семинаре в Новополоцке тему региональных СМИ в цифровую эпоху

Новости Общество

Рэгіянальныя  СМІ  ў  лічбавую  эпоху
Пытанні і праблемы дзейнасці абласных і раённых сродкаў масавай інфармацыі ў сучасных умовах абмеркавалі ў Наваполацку на семінары па тэме «Рэгіянальныя СМІ ў лічбавую эпоху: новыя фарматы і канкурэнтнасць на медыярынку».

У рабоце семінара бралі ўдзел намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімр Пенін, намеснікі старшынь гар-, райвыканкамаў, кіраўнікі рэгіянальных СМІ.
Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што цяпер перад рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі стаіць задача развіваць свае прадстаўніцтва ў інтэрнэце і сацыяльных сетках, каб данесці да аўдыторыі жыццё рэгіёнаў, зрабіць усё, каб гэтая інфармацыя не згубілася ў агульным інфармацыйным патоку. Ён прааналізаваў змест газет Віцебшчыны і іх сайтаў. Перад журналістамі стаіць задача павялічыць аналітычны складнік, нельга абыходзіць вострыя праблемы, якія хвалююць насельніцтва, каб не згубіць аўтарытэт у чытача. Сярод недахопаў раённых газет міністр адзначыў засілле афіцыйных матэрыялаў, недастатковае асвятленне рэспубліканскіх і міжнародных падзей. Адным з напрамкаў работы рэгіянальных СМІ павінна стаць актыўнасць у сацсетках.
Падвёў вынік пленарнай часткі семінара Андрэй Кунцэвіч, адзначыўшы падобны характар праблем рэгіянальных рэдакцый усіх абласцей. Гаварыў пра жанравую разнастайнасць і глыбіню аналітычных матэрыялаў, кадравыя праблемы рэдакцый.
Семінар дапаможа рэдакцыям рухацца наперад, развівацца ва ўмовах лічбавай эпохі, пры гэтым падтрымліваць сувязь з чытачом, адчуваць журналісту адказнасць за слова .
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.