Совещание у председателя райисполкома: внимание – проблемам экономики

Актуалии Президент

Увага – эканамічным праблемам
Учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў рабочую нараду са сваімі намеснікамі, старшынёй раённага Савета дэпутатаў, начальнікамі РАУС і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
На нарадзе былі абмеркаваны надзённыя пытанні. Найперш Уладзімір Пятровіч удзяліў увагу эканамічным праблемам. У цэнтры ўвагі была работа Обальскага керамічнага завода, дзе на сённяшні дзень самая складаная сітуацыя.
Нямала пытанняў было абмеркавана па сельскай гаспадарцы. У прыватнасці, старшыня райвыканкама паставіў задачу павялічыць вытворчасць малака за бягучы тыдзень да 110%, за наступны — да 120%, у бліжэйшы час давесці гэту лічбу да 130%. Крыніцай для больш эфектыўнай работы, на думку У. П. Кураннога, павінна стаць збалансаванае кармленне кароў, уключэнне ў рацыён дойнай жывёлы канцэнтратаў, абавязковая работа кормазмяшальнікаў на кожнай ферме.
Выкананне задання, даведзенага раёну па будаўніцтву, крымінагенная сітуацыя ў раёне, бяспека людзей на дарогах і іншыя пытанні былі абмеркаваны на нарадзе ў старшыні райвыканкама.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №90 ад 22.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *