Вместе с «летним патрулём» места отдыха навестил и корреспондент районной газеты

Актуалии Безопасность Общество

“Летні патруль”
У панядзелак 10 ліпеня  на змену дажджам прыйшло сонечнае, нават спякотнае надвор’е, і берагі вадаёмаў запоўнілі адпачываючыя. Таму раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” вырашылі правесці чарговае патруляванне месцаў купання і адпачынку ў рамках традыцыйнай сумеснай акцыі “Летні патруль”.

У складзе  “Летняга патруля” бралі ўдзел інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Уладзіслаў Салабута, старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў і в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Яўген Кананчук.
Адпачываючых на пляжах Шумілінскага і Лескавіцкага азёраў, нягледзячы на панядзелак,  было багата. У ходзе рэйда  ўдзельнікі патруля ў чарговы раз нагадалі адпачываючым каля вады правілы бяспечных паводзін на вадзе, тлумачылі, як правільна аказаць першую дапамогу пацярпеламу, гаварылі аб неабходнасці пастаянна сачыць за паводзінамі малых дзяцей і не пакідаць  іх  адных. Дарослым нагадалі пра забарону распівання спіртных напіткаў у грамадскіх месцах, у прыватнасці на пляжах. Нецвярозым катэгарычна забараняецца быць у вадзе.
Усім адпачываючым былі ўручаны тэматычныя лістоўкі, якія прапагандуюць бяспечны адпачынак каля вады і ўвогуле вучаць асцярожнасці і абачлівасці і дарослых, і дзяцей.
У чэрвені, як расказаў в.а. першага сакратара ГА БРСМ Яўген Кананчук, былі выбарачна наведаны лясы, у прыватнасці сасоннік каля Шуміліна, асаблівая ўвага ўдзялялася месцам адпачынку грамадзян.
Акцыя “Летні патруль” праходзіць у чэрвені-жніўні і накіравана на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару,  пажараў, няшчасных выпадкаў на вадзе, на прапаганду ведаў па бяспецы жыццядзейнасці.  У ходзе акцыі праводзяцца рэйды ў лясы і на тарфяніках, патруляванне афіцыйна вызначаных месцаў для купання і адпачынку грамадзян.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №54 ад 14.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *