Причина гибели механизатора – нарушение техники безопасности

Безопасность Сельское хозяйство

У Ляжнях загінуў механізатар
Яму было ўсяго 27 гадоў. Ён загінуў. Недарэчна, па неасцярожнасці. Гора бацькам, сям’і …
22 лістапада малады механізатар з Ляжнёў барціраваў колы МТЗ. Звычайная і прывычная, здаецца, работа для трактарыстаў. Але сарвалася стопарнае кольца і з усяе моцы ўдарыла хлопцу ў галаву. Ён загінуў на месцы.
Галоўны спецыяліст райсельгасхарчу А. Ю. Крыўко адзначыў, што падобныя няшчасныя выпадкі нярэдкія ў вобласці. І хоць механізатары ведаюць пра небяспеку барціравання колаў трактароў і грузавых машын, але часцей спадзяюцца на “авось”.  Пры рамонце колаў, нагадвае Аляксей Юр’евіч, варта ўпэўніцца, што ціску ў шынах няма. У адваротным выпадку кола можа “выстраліць”. Менавіта так адбылося і ў Ляжнях. Механізатар не знізіў ціск у шыне, таму і адскочыла частка металічнага дыска.
Матэрыялы па няшчаснаму выпадку на вытворчасці перададзены ў пракуратуру раёна.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *