Уборка зерновых — в центре внимания руководства Шумилинского района

Главное Сельское хозяйство

На палетках – з раніцы да позняга

Жніво – гарачы час для механізатараў, аграномаў, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія ўбіраюць хлеб, якія на палетках – з раніцы і да позняга. Кожны свабодны час прысвячае аграрным пытанням і старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык. Яму важна паглядзець, пракантраляваць, упэўніцца на свае вочы, як ідзе ўборачная.

Кіраўнік раёна на пульсе жніўнага канвеера не толькі ў рабочы час. Так, Сяргея Аляксандравіча разам з дырэктарам УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Ігарам Сідаравым а сёмай гадзіне вечара журналісты заспелі на палетках ля вёскі Залужжа. Азімыя зерневыя тут убіраў малады камбайнер Іван Шумскі. У свае 25 гадоў ён мае ўжо вопыт работы – чацвёрты сезон на ўборачнай.

Кіраўнік раёна пацікавіўся ў механізатара ўмовамі работы на жніве, аховай працы, як падвозяцца абеды на поле, спытаў і пра спраўнасць тэхнікі.

Трэба адзначыць, што Іван Шумскі ў гэтым плане малайчына – сам адрамантаваў камбайн, якому ўжо дзесяць гадоў. У тэхніцы разбіраецца добра, бо пасля заканчэння каледжа некаторы час працаваў інжынерам.

Кіраўнік раёна пажадаў маладому камбайнеру работы без паломак. Адзначыў, што сёлета асабліва важна ўбраць з палеткаў кожны колас, бо ўмовы надвор’я для росту і наліцця зерневых былі вельмі складанымі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *