Крымінал. Здарэнні

Происшествия

Крымінал. Здарэнні
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
 
Тыран
Жыхар в. Мазурына звязаў сваю сужыцельку і незаконна трымаў у кватэры некалькі гадзін. Пры гэтым наносіў жанчыне цялесныя пашкоджанні, зламаў руку. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт. 183 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае пазбаўленне волі» (пагражае пазбаўленне волі да 5 гадоў і штраф). Акрамя гэтага, узбуджаны яшчэ дзве крымінальныя справы – за пагрозу забойствам і нанясенне цялесных пашкоджанняў.
Колы
Жыхар аг. Светласельскі паведаміў у міліцыю пра тое, што з ягонага «Фальксвагена», які стаяў у двары шматпавярховага дома, знялі два колы і чатыры дзвярныя молдзінгі. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Картка
З Докшыцкага РАУС у Шумілінскі паступіў матэрыял праверкі аб крадзяжы банкаўскай каркі, якой нехта разлічваўся ў магазіне «Хіт-экспрэс» у Шуміліне. Сумеснымі намаганнямі міліцыянеры двух раёнаў высветлілі, што гэта жыхарка Браслаўскага раёна, якая ехала ў маршрутцы Міёры-Мінск, выцягнула з кішэні жыхара Гомельскай вобласці банкаўскую картку і потым разлічылася ёй у магазіне. Ліхадзейка затрымана, супраць яе ўзбуджана крымінальная справа.
Фальшыўка
Жыхарка райцэнтра прыйшла ў аддзяленне “Беларусбанка”, каб памяняць 100 долараў ЗША на беларускія грошы. Купюра аказалася фальшывай, вырабленай шляхам каляровага кропельнаструйнага друку. Банкаўскія работнікі паведамілі пра несапраўдныя грошы ў міліцыю. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Са зводак ДАІ
На перакрыжаванні
На перакрыжаванні вуліц Кароткіна-Луначарскага ў Шуміліне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Віцебска на аўтамабілі «Рэно-Логан» (таксі) не ўступіў дарогу «Хондзе», якой кіраваў жыхар райцэнтра. У выніку транспартныя сродкі сутыкнуліся, абодвум аўтамабілям патрабуецца рамонт. На віноўніка складзены пратакол, яму пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.
На трактары
У поле зроку супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі трапіў жыхар Обалі, які ў нецвярозым стане, кіраваў трактарам Т-16М. Пры гэтым абальчанін не выканаў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ спыніцца.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №88 ад 12.11.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *