Амбросовичи предлагают уличные игры как альтернативу гаджетам

Актуалии Молодёжь Новости Образование Сельское хозяйство

Усе  гульні  –  да  нас  у  госці
Сучасныя дзеці выбіраюць гульні на тэлефоне ці ў камп’ютары. Але суботняй кастрычніцкай раніцай дзеці, бацькі і настаўнікі Амбросавіцкай школы сабраліся на  свята “Вянок народных гульняў”.

Раіса Міхайлаўна Шкурко, якая была вядучай, нагадала што беларускія народныя гульні прыносяць карысці больш. У мінулыя часы народныя гульні праводзіліся на вуліцы. На школьным двары мы гулялі ў “Вілюшкі”, “Лебедзь, шчупак ды рак”, “Машу”, “Рыбака з бітком”. Нягледзячы на прахалоднае надвор’е, нам усім было цёпла і весела.
Затым кожны клас прэзентаваў падрыхтаваную гульню і праводзіў яе з жадаючымі. Якіх толькі гульняў тут не было!.. “Хорт”, “Міхасік”, “Золата”, “Нос, нос, лоб!”, “Грушка”, “Залатыя вароты”… Аказалася, існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Напрыканцы свята кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак. Мерапрыемства падарыла шмат добрага настрою.
Упэўнена, што гэта свята дапамагло ўсім нам умацаваць здароўе, паспаборнічаць у сіле і спрыце, паклапаціцца пра сяброў, справядліва выбраць пераможцу гульні. Калі мы часцей будзем гуляць у народныя гульні, то будзем шанаваць беларускія традыцыі, спадчыну свайго народа.
Ірына РАБЧАЕВА, вучаніца 4 класа Амбросавіцкай яслі-сад–базавай школы.
Апублікавана ў №89 ад 15.11.2019 г.