Семинар идеологического актива прошёл с выездом на Обольский керамический завод

Актуалии Новости

Ідэолагі адправіліся на ОКЗ
На мінулым тыдні намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, спецыялісты, якія арганізуюць ідэалагічную работу на прадпрыемствах і ва ўстановах, пабывалі на Обальскім керамічным заводзе, дзе прайшоў выязны семінар-вучоба.

На пытанне, чаму менавіта ОКЗ быў абраны для семінара, адказала ў вітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Гэта старэйшае прадпрыемства раёна, якое сёлета адзначыла 90 год з дня заснавання, і кожны ідэолаг павінен пабываць тут і пабачыць, як наладжана вытворчасць і арганізавана ідэалагічная работа. Тут ёсць што паглядзець і што пераняць. Вопытам работы падзялілася Наталля Бужынская, спецыяліст па кадрах, які арганізуе ідэалагічную работу на заводзе, потым быў прадэманстраваны відэафільм, зняты да 90-годдзя завода.
Пасля тэарэтычнай часткі, падчас якой было абмеркавана шмат актуальных пытанняў, у ліку якіх – рэалізацыя маладзёжнай палітыкі ў раёне, план мерапрыемстваў па ідэалагічнай рабоце на 2020 год, вынікі інфармацыйна-растлумачальнай работы, работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, праграма мерапрыемстваў да навагодніх і калядных святаў, конкурсаў і г. д., удзельнікі семінара адправіліся ў цэх гатовай сувенірнай прадукцыі ОКЗ. Экскурсію правёў майстар участка керамікі Аляксандр Захаранка. Удзельнікі семінара мелі магчымасць набыць прадстаўленую на выставе-продажы сувенірную прадукцыю.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №97 ад 13.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *