Шумилинский лесхоз и другие заинтересованные службы перешли на усиленный режим охраны лесов

Экология

І ссек ён нашу елачку…
Леснікі і зацікаўленыя службы перайшлі ва ўзмоцнены рэжым аховы лясоў.

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Шумілінскі лясгас сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя перайшоў на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў – каб не дапусціць незаконную высечку хваёвых дрэў.
Арганізаваны аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць у лясным фондзе дрэвы. На аўтадарогах, што знаходзяцца паблізу лясных масіваў, сумесна з ДАІ будуць выстаўлены кантрольныя пасты. На тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду ўстаноўлены 2 відэакамеры, якія дазваляюць весці назіранне за лесам. У лясгасе арганізавана і працуе “гарачая лінія” (тэл. 5-16-14), куды сведкі незаконнай высечкі могуць паведаміць пра парушэнні і парушальнікаў.

!Шумілінскі лясгас нагадвае, што самастойная нарыхтоўка дрэў без дазваляльных дакументаў забаронена.

За падобныя парушэнні заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з арт. 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконная высечка альбо пашкоджанне да ступені спынення росту ці знішчэнне драўнінна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах вядуць да накладання штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200 БВ, а на юрыдычную асобу – ад 50 да 300 БВ.
Тыя ж дзеянні, учыненыя ў эксплуатацыйных лясах, вядуць да накладання штрафу ў памеры да 30 БВ, на ІП – ад 10 да 150 БВ, на юрыдычную асобу – ад 20 да 200 БВ.
21 снежня пачнецца масавы продаж лясных зялёных прыгажунь.
Лясніцтвы прадаставяць магчымасць усім жадаючым набыць навагоднія дрэвы па прымальных цэнах. Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець на сайце лясгаса www.shumilles.by.
Кантактныя тэлефоны лясніцтваў: Казьянскае – 4-48-24, Мішневіцкае – 5-16-24, Мікалаеўскае – 5-16-03, Мікіціхінскае – 5-16-02, Обальскае – 5-16-07, Шумілінскае – 5-16-11.
Аляксандр ЛАБЫНЦАЎ,
дырэктар ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Апублікавана ў №98 ад 17.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *