Рабочее совещание у председателя райисполкома. В решении повседневных вопросов должно быть больше активности на местах

Актуалии Власть

Больш актыўнасці
Рабочую нараду старшыня райвыканкама У. П. Куранны пачаў учора з аналізу зваротаў, якія па-ступілі ў мінулую суботу на “прамую лінію”.
Для гэтага на нараду былі запрошаны некаторыя кіраўнікі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, старшыні сельвыканкамаў.
У. П. Куранны пракантраляваў ход выканання літаральна кожнага звароту. Як далажылі спецыялісты, многія пытанні да панядзелка ўжо былі вырашаны, іншыя – у стадыі вырашэння. Уладзімір Пятровіч яшчэ раз засяродзіў увагу на тым, што пытанні насельніцтва павінны рашацца на месцах, да кіраўніка раёна трэба звяртацца толькі ў выключных выпадках, калі праблема не вырашаецца сіламі прадпрыемства і сельвыканкама.
Нямала ўвагі старшыня райвыканкама ўдзяліў сельскагаспадарчым пытанням. Гаворка найперш ішла пра павелічэнне прадукцыйнасці жывёлагадоўлі. Уладзімір Пятровіч назваў абуральным той факт, што сёння з 54-х малочнатаварных ферм 20 мінусуюць па малаку да ўзроўню мінулага года. Ён даў тэрмін у два тыдні на выпраўленне гэтай сітуацыі.
Сярод іншых пытанняў, вынесеных на планёрку, — неабходнасць закупкі насення канюшыны, навядзенне парадку на машынных дварах і фермах, аплата за энэрганосьбіты, правядзенне ў раёне падворных абходаў, іншыя пытанні, па вырашэнню якіх У. П. Куранны запатрабаваў большай актыўнасці і энтузіязму.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *