С Новым 2020 годом!

Главное Официально

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!

 Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

   Новы год – гэта час, калі мы падводзім вынікі мінулага года і намячаем планы на будучае.

  Адыходзячы год быў насычаны важнымі падзеямі і здзяйсненнямі, унёс у нашы жыцці шмат яркіх момантаў, падарыў нам новыя дасягненні і поспехі. Мы разам ішлі да вызначаных мэт, разам працавалі. Хочацца выказаць удзячнасць усім тым, хто працаваў на карысць раёна, хто сваёй штодзённай працай уносіў уклад у поспех агульнай справы.

  Якім стане новы год, што ён прынясе – у многім залежыць ад кожнага з нас. Упэўнены, што надыходзячы год стане годам паступальнага развіцця нашага раёна, захавання стабільнасці і згоды, што для рашэння будучых задач у нас хопіць вопыту і сіл, цярпення і настойлівасці.

  Няхай надыходзячы год стане годам пазітыўных перамен, незвычайных сустрэч і пакарэння новых вяршынь. Няхай збудуцца самыя запаветныя мары, увасобяцца ў жыццё ўсе задумы і планы, поспех будзе вашым пастаянным спадарожнікам, а навагоднія і калядныя святы прынясуць у кожны дом радасць і ўтульнасць.

  Жадаем вам дабра, сардэчнай і душэўнай цеплыні, згоды і міру, удачы і шчасця! Здароўя вам і вашым блізкім!

З Новым 2020 годам!

Раённы выканаўчы камітэт.          Раённы Савет дэпутатаў.         



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *