Белгосстрах отмечает 90-летие

Новости Экономика

Белдзяржстрах: учора, сёння, заўтра
Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне: лічбы і факты
У прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне працуе 21 чалавек, якія абслугоўваюць увесь раён. Сапраўдным прафесіяналам у сферы страхавання называюць галоўнага бухгалтара Ж. А. Бужынскую. Шануюць і помняць у прадстаўніцтве В. М. Сайко, Л. М. Фандарэнку, В. А. Старыковіч, І. І. Галькевіч, якія не адно дзесяцігоддзе працавалі ў страхавой сферы.

Калектыў прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Шумилинским раёне. Першы рад (злева направа): спецыяліст В. С. Архіпава, спецыяліст А. Р. Кіташова, вядучы спецыяліст А. М. Кралько, дырэктар П. І. Манак, спецыяліст І катэгорыі Т. І. Казакова, вядучы спецыяліст Г. Ф. Кошалева, спецыяліст К. М. Іванова; другі рад: страхавы агент А. С. Шчамялёў, страхавы агент Л. М. Семянькова, страхавы агент А. У. Латковіч, вадзіцель У. І. Сайко.

Непасрэдна з людзьмі працуюць страхавыя агенты. Выдатна спраўляюцца з гэтай задачай Г. І. Пашкоўская, Л. І. Азарка, Р. І. Несцярэнка, В. У. Андрэева, І. М. Каніна, Т. В. Прыгун, А. М. Гусакова, Е. М. Александрова. Дарэчы, за дзень страхавы агент збірае каля 150 тысяч рублёў узносаў, у сярэднім заключае чатыры дагаворы.
Па ўсіх  відах  страхавання прадстаўніцтва сабрала 1,4 мільярда рублёў, выплаты склалі 1,2 мільярда.
Больш чым 90% асабістых памяшканняў у раёне застрахаваны ў Белдзяржстраху.
Каля 70% абавязковага страхавання аўтамабільных сродкаў узяў на сябе Белдзяржстрах.
Другі год прадстаўніцтва займаецца добраахвотным страхаваннем медыцынскіх расходаў. Звыш пяцідзесяці чалавек, якія заключылі падобныя дагаворы, могуць атрымліваць платныя медыцынскія паслугі як у Шуміліне, так і ў Віцебску. Прычым расходы на лячэнне будзе выплачваць Белдзяржстрах.
Каля 36% насельніцтва добраахвотна страхуюць сваю маёмасць. Максімальная сума выплат аднаму чалавеку склала 24 мільёны. Дарэчы, пасля адной з летніх маланак у Белдзяржстрах звярнулася 69 чалавек, якім выплацілі звыш 35 мільёнаў рублёў.
Звыш 50% буйной рагатай жывёлы насельніцтва застрахавала ў Бел-дзяржстраху.
Карыстаецца папулярнасцю добраахвотнае страхаванне кватэр. Сёлета такіх дагавораў заключана на 30% больш, чым летась.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *