Какие новинки подготовило покупателям ООО «Витконпродукт»?

#НАШЕ ЛУЧШЕЕ #НАША ЛЕПШАЕ Новости Сельское хозяйство Экономика

Да свята – новыя каўбасы

Роўна, рытмічна і з прыбыткам працуе забойны цэх ТАА «Вітконпрадукт».

Летась была праведзена рэканструкцыя ўчасткаў патрашэння, раздзелкі і ўпакоўкі, рэалізаваны інвестыцыйны праект больш як на 13 мільёнаў рублёў. Дзякуючы гэтаму з’явілася магчымасць павялічыць вытворчасць прадукцыі і выпускаць новую.

Работнікі ўчасткаў патрашэння, раздзелкі і ўпакоўкі адзначаюць, што працаваць стала лягчэй і прасцей, бо менш стала ручной працы. «За студзень-чэрвень мы вырабілі 2,5 тысячы тон прадукцыі, што складае 107% да ўзроўню мінулага года, – расказаў начальнік цэха Павел Шустроў. – Толькі курыных тушак рэалізавалі 250 тон (126%). Усяго цэх выпускае каля сотні найменняў розных відаў прадукцыі. Гэта сыравэнджаная, варана-вэнджаная прадукцыя, паўфабрыкаты, паштэты, сальцісоны, фаршы, катлеты, шашлыкі.

У пачатку года сталі выпускаць тры новыя віды прадукцыі – гуляшы з ячнымі крупамі з грэчкай, руляду курыную з кропам, для вырабу якіх выкарыстоўваем варанае курынае і свіное мяса».

Да галоўнага свята краіны работнікі цэха прымеркавалі выпуск новай прадукцыі, якую можна ўжо купіць у фірменных магазінах «Мясная лаўка». Гэта паўвэнджаная каўбаса “Фірменная”, сасіскі «Грэчаскія з ягадамі асаі», сасіскі «Вяндлінныя з брусніцамі і чорнымі парэчкамі», каўбаса «Мартадэла

балонская з фісташкамі», сервелат «Венскі з ягадамі годжы».

У бліжэйшы час у забойным цэху мяркуюць устанавіць новае абсталяванне для абвалкі спінкі тушкі курэй. У планах – адкрыць новую лінію сыравяленых каўбас. Сярод каўбас будуць На ўчастку вырабу каўбас чыста філейныя, а таксама з дабаўленнем ягад ядлоўцу, грэцкага арэха, каньяку і іншыя.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *