Идеологи и СМИ Витебской области начали свою коллегию с митинга в деревне Шапуры Витебского района

Беларусь помніць Главное Да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Пад знакам юбілею Перамогі

Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, якая праходзіла 4 лютага, пачалася ў незвычайным фармаце. Удзельнікі калегіі накіраваліся ў вёску Шапуры, дзе знаходзяцца буйнейшыя ў Беларусі вайсковыя могілкі. На якіх пахавана больш за 17 тысяч савецкіх салдат амаль з усіх рэспублік былога Савецкага Саюза, у тым ліку 84 армяніны.

Тут адбыўся інтэрнацыянальны мітынг з удзелам надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Рэспублікі Арменія ў Беларусі Армена Гевандзяна, прадстаўнікоў армянскай дыяспары ў нашай краіне.
У сваіх выступленнях старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і Армен Гевандзян адзначылі вялікую ахвярнасць воінаў Чырвонай Арміі, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за свабоду краіны.
Армянскі народ бачыць адносіны беларусаў да памяці аб загінуўшых воінах і шчыра ўдзячны за гэта, сказаў Армен Гевандзян.
У абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылося адкрыццё выставы ваенных фатаграфій часоў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў БЕЛТА, прэзентацыя кнігі «Воіны-армяне ў баях за Беларусь (1941-1944 гг.)». Энцыклапедычны твор стаў вынікам сямігадовай карпатлівай навукова-даследчай дзейнасці армянска-беларускага калектыву. У сваіх выступленнях Армен Хечаян, Аляксей Літвін, іншыя аўтары расказалі пра работу над кнігай. Яны перадалі каля 40 кніг бібліятэкам Віцебскай вобласці.
На пленарным пасяджэнні калегіі выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення Генадзь Ягораў, які падвёў вынікі работы за мінулы год, адзначыў поспехі і недахопы, акрэсліў задачы на 2020 год. Бясспрэчна, што галоўнымі тэмамі бягучага года з’яўляюцца 75-годдзе Вялікай Перамогі, а таксама важнейшая электаральная кампанія – выбары Прэзідэнта краіны. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін і прадстаўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канойка прааналізавалі работу ідэолагаў і сродкаў масавай інфармацыі, вызначылі найбольш важныя праблемы, над якімі ім трэба працаваць.
Адбылося ўзнагароджанне лепшых работнікаў, ветэранаў працы, кіраўнікоў аддзелаў і рэдакцый па выніках работы за мінулы год.
Апублікавана ў №10 ад о7.02.2020 г.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *