Как в Оболи алименты выбивали

Происшествия

Доўг выбівалі кулаком

Іван і Алена (імёны зменены па этычных меркаваннях) разам жылі каля пяці год, нарадзілі дзіцё. Сямейнае жыццё у іх адразу неяк не заладзілася, пастаянна сварыліся і высвятлялі адносіны. Асабліва абвастралася сітуацыя пасля ўжывання спіртнога. У выніку дарослыя вырашылі развесціся. Алена з малым пасля разводу вярнулася ў Полацк, Іван застаўся ў Обалі.
Пасля разводу жанчына падала на аліменты, дамовіліся, што бацька будзе выплачваць штомесяц пэўную суму. З паказанняў Івана: «Працаваў у Расіі. Як вяртаўся дадому, пастаянна перадаваў былой жонцы грошы. Вялікіх фінансавых пытанняў у нас не ўзнікала». Падчас следства  высветлілася, што мужчына часам не ўсю суму перадаваў і такім чынам у яго ўтварылася запазычанасць.
Алена ж пра даўгі былога мужа расказала сваім знаёмым, якія паабяцалі дапамагчы. Іван прыехаў з заробкаў, перадаў былой жонцы грошы (як звычайна, не ўсю суму).  У той вечар усё было ціха. І раптам званок у дзверы: Іван адкрыў, на парозе стаялі двое мужчын.
– Аддавай грошы, якія павінен Алене. Мы доўга тлумачыць не збіраемся, – пачулася ад незнаёмцаў.
Іван нешта паспрабаваў растлумачыць, толькі самазваныя калектары нічога не хацелі чуць і пачалі збіваць мужчыну. Пасля візіту незнаёмцаў Іван звярнуўся ў бальніцу.
«Узбуджана крымінальная справа па факце прымусу да выканання абавязкаў, – адзначае старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – Асобы незнаёмцаў устаноўлены, з іх узяты абязацельствы яўкі». Санкцыі гэтага артыкула Крымінальнага кодэкса прадугледжваюць максімальнае пакаранне да 10 год пазбаўлення волі.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *