Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
12 лютага ў Мінску прайшло першынство Беларусі па грэка-рымскай барацьбе сярод выхаванцаў ДЮСШ. Обальскія барцы Цімафей Карасёў і Арсеній Лосеў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, заваявалі другія месцы ў вагавых катэгорыях 75кг і 48 кг.

* * *
Добра выступілі выхаванцы Пятра Ганушчанкі ў мястэчку Чысць Маладзечанкскага раёна Мінскай вобласці на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе. Яўген Ліпчанка святкаваў перамогу ў вагавой катэгорыі 32 кг, Анатоль Анцупаў (35 кг) стаў другім, Ілья Канстанцінаў (41 кг) – трэцім.

Шахматы
15 лютага ў Шуміліне прайшоў адкрыты турнір па шахматах на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. За перамогу змагаліся амаль 20 аматараў старажытнай гульні. Сярод жанчын перамагла Антаніна Караленка, другой стала Вольга Шчамялёва, трэцяй – Святлана Гарнак. Сярод мужчын прызавая тройка наступная: першы – Уладзімір Грыбаў, другі – Алег Далімаеў, трэці – Уладзімір Зелянкоў.

Валейбол


15-16 лютага Шумілінская СДЮШАР прымала III тур Дзіцячай валейбольнай лігі сярод дзяўчат 2004 года нараджэння і маладзей. На пляцоўцы высвятлялі адносіны каманды «Шумілінскай СДЮШАР», «Жамчужыны Палесся» (Мазыр), ВК «Мінск» і «Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву» (Мінск). Падчас III туру на рахунку шумілінскіх валейбалістак адна перамога і два паражэнні, прычым перамаглі нашы зямлячкі каманду ВК «Мінск», якія выйгралі першынство Беларусі ў сваім узросце.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *