Сёлета ў Слабадской школе будуць вучыцца 49 вучняў, з іх у 1 класе – 8

Новости Образование

Падарожжа ў Краіну ведаў пачалося

– Сёння асаблівы дзень: для адных – гэта пачатак вялікага падарожжа ў Краіну ведаў, для другіх – апошні год у роднай школе, – адзначыў на святочнай лінейцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. – Хочацца, каб кожны з вучняў быў сапраўдным патрыётам нашай краіны. Таксама хочацца, каб у вас былі перамогі, слаўныя і гучныя.
Шмат добрых слоў гучала ў адрас былога дырэктара Алены Пузікавай і ўпэўненасці таго, што новы кіраўнік – Вера Якубёнак – працягне школьныя традыцыі, і школа па-ранейшаму будзе ў ліку лепшых устаноў адукацыі раёна.
Галоўнымі героямі на лінейцы сталі першакласнікі. Яны ў свой першы вучэбны дзень абяцалі добра вучыцца і не спазняцца на ўрокі, сябраваць і не сварыцца. А дырэктар КУСГП «Сіроцінскі» Мікалай Прыгодзіч уручыў падарункі першакласнікам.
Гучыць доўгачаканы першы званок, які паклікаў вучняў на першы ўрок у гэтым навучальным годзе. Дарэчы, сёлета ў Слабадской яслі-сад–базавай школе будуць вучыцца 49 вучняў, з іх у першым класе – 8, у дзявятым – 3.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №68 ад 03.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *