Выйти на зарплату в 500 долларов

Актуалии Общество Президент

Зарплата. 500 долараў ці 500 тысяч?
У мінулы чацвер адбылося нечарговае пасяджэнне райвыканкама, якое правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук. На пасяджэнні быў абмеркаваны ход выканання мер па выхаду арганізацый раёна на ўзровень заработнай платы ў размеры 500 долараў ЗША ў эквіваленце.
Сітуацыю ў раёне па заработнай плаце работнікаў розных сфер дзейнасці акрэсліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва С. В. Валекава. Вось некаторыя вытрымкі з яе даклада.
За студзень — чэрвень бягучага года ўзровень сярэдняй заработнай платы ў раёне склаў 739,4 тысячы рублёў (пры заданні 884 тысячы), у тым ліку за чэрвень — 869,1 тысячы рублёў пры заданні 989 тысяч.
Ніводнай арганізацыяй камунальнай уласнасці, акрамя ДРБУ-204, не выканана заданне па ўзроўню сярэднямесячнай заработнай платы.
У прамысловасці ўзровень сярэдняй заработнай платы склаў 757 тысяч рублёў пры заданні 743,8 тысячы. Ніжэй сярэдняга ўзроўню па галі-не зарплата на ААТ “Шумілінскі льнозавод” — 583 тысячы рублёў пры заданні 1 мільён 39 тысяч рублёў.
У сельскай гаспадарцы пры сярэднім узроўні ў 628 тысяч рублёў у КУСГП “Мішневічы” — 493,3 тысячы, у КУСГП “Ульскі” — 501 тысяча рублёў. За чэрвень адно сельгаспрадпрыемства — КУСГП “Мішневічы” мела заработную плату ніжэй 200 долараў ЗША (567,6 тысячы рублёў).
Ніжэй сярэдняга ўзроўню па раёне сярэдняя зарплата ў КУП БАН — 506 тысяч рублёў; Шумілінскім райспажыўтаварыстве — 625,6 тысячы; ва УП ЖКГ — 726 тысяч; установах адукацыі — 676 тысяч; установах культуры — 637 тысяч рублёў.
Асноўнымі прычынамі зрыву ўстаноўленых заданняў з’яўляюцца невыкананне паказчыкаў па росту аб’ёму вытворчасці, па эканоміі рэсурсаў, па фінансаваму аздараўленню, тэхнічнай мадэрнізацыі вытворчасці, энергазберажэнню.
У сувязі з вышэй адзначаным старшыня райвыканкама прыцягнуў да адказу за нездавальняючую работу шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Многія з іх абяцалі карэнным чынам змяніць сітуацыю ўжо да лістапада гэтага года.
Але выплаціць можна толькі тое, што рэальна зароблена, падкрэсліў В. А. Падляшчук, прычым, толькі павялічваючы аб’ёмы вытворчасці, пашыраючы і ўкараняючы новыя віды паслуг, ствараючы новыя вытворчасці і новыя рабочыя месцы. Інакш усе спробы падняць заработную плату звядуцца да напісання дутых лічбаў.
У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел намеснікі старшыні раённага выканаўчага камітэта А. М. Зайцаў, В. А. Мядзвецкі, Г. М. Кісялевіч, В. А. Байда, а таксама начальнік упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці П. І. Судзілоўская, якая прыняла ўдзел у рабоце пасяджэння райвыканкама.

Автор Алина ПеТРОВА.
Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *