У Шуміліне стартавала акцыя “Адзіны дзень бяспекі”

Безопасность Главное Общество

Акцыя пачалася са свята

У мінулы чацвер быў дадзены старт рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”.
У нашым раёне акцыя пачалася са свята ў гарадскім парку. Усе службы,
якія ў адказе за нашу з вамі бяспеку, – выратавальнікі, газавікі, супрацоўнікі РАУС і ДАІ, медыкі, служба ратавання на вадзе – рыхтаваліся да мерапрыемства і прынялі непасрэдны ўдзел у прадстаўленнях. Дапамаглі ім у гэтым і работнікі культуры.

Як зазначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, мэта Адзінага дня бяспекі – звярнуць увагу дарослых і дзяцей на тое, што ў нашым жыцці многія сітуацыі могуць прывесці да трагедыі. І тут вельмі важна ўмець не дапускаць іх. Кіраўнік раёна, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, па-прасіў быць вельмі ўважлівымі і дысцыплінаванымі, не свавольнічаць з такімі небяспечнымі прадметамі як запалкі, быць вельмі асцярожнымі з электрычнымі прыборамі, газавай плітой. А калі і здарыцца надзвычайная сітуацыя – умець правільна дзейнічаць і рэагаваць на здарэнне, выклікаць неабходныя службы.
На пляцоўцы ў парку была прадстаўлена тэхніка экстраных службаў: машына хуткай дапамогі, аварыйнай газавай службы, пажарная машына і аўтамабіль ДАІ, арганізаваны інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі па бяспецы жыццядзейнасці, дзе дзецям і дарослым была прадастаўлена магчымасць паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах і гульнях, папоўніць багаж ведаў па пытаннях бяспечнага жыцця, адпрацаваць выклікі экстраных службаў 101 (ратаванне), 102 (міліцыя), 103 (хуткая дапамога), 104 (газавая служба), пазнаёміцца са спецтэхнікай і спецсродкамі.
Многія з задавальненнем прымерылі бронежылеты, каскі і спец-адзенне, папрасіліся пасядзець у салонах аўтамашын ДАІ і РАНС і сфатаграфавацца на памяць, атрымалі адказы на свае пытанні ў прадстаўнікоў службаў. Трэба было бачыць, колькі станоўчых эмоцый было ў дзяцей ад назірання за работай ратавальнай тэхнікі. Між іншым, адным з частых пытанняў было, як вывучыцца на міліцыянера і ратавальніка.
Нагадаем, што сёлета акцыя “Адзіны дзень бяспекі” прой-дзе двойчы: з 20 лютага да 1 сакавіка і з 1 да 10 верасня.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №15 ад 25.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *