4 сакавіка – Дзень міліцыі

Безопасность Общество

4 сакавіка – Дзень міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём міліцыі!
Органы унутраных спраў на-дзейна стаяць на варце правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароны правоў і свабоды грамадзян, захавання стабільнасці і міру ў грамадстве.
Супрацоўнікі міліцыі паспяхова вырашаюць пытанні, якія тычацца лёсу людзей, умацоўваюць веру ў трыумф закону і справядлівасці, з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак.
На вашым рахунку нямала выратаваных лёсаў, а гэта галоўны вынік работы, у якой у поўнай меры праяўляюцца мужнасць, прафесіяналізм, грамадзянская адказнасць.
Жадаем новых поспехаў і дасягненняў у вашай нялёгкай адказнай рабоце. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №17 ад 030.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *