Шумілінскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр запрашае за здароўем і прыгажосцю

Грамадства Здароўе Спорт

За  здароўем  і  прыгажосцю
Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр запрашае наведвальнікаў:
у панядзелак  –  з 13.00 да 21.00, у аўторак-нядзелю – з 9.00 да 21.00.
ЗАЛА ФІТНЭСУ
Аэробіка
Для каго: для жанчын любога узросту.
Для чаго: дабратворна ўздзейнічае на нервова-мышачны апарат, эндакрынную і сардэчна-сасудзістую сістэму, развівае гнуткасць арганізма, павышае жыццёвы тонус.
Калі: аўторак, чацвер –19.00–19.45.
Кошт: месячны абанемент каштуе 21,60 руб.
Інструктар-метадыст:  Вікторыя Дубко.
Пілатас
Для каго: для жанчын любога ўзросту.
Для чаго: заняткі карысны для гнуткасці суставаў, умацавання  мышачнага карсета, развіцця каардынацыі, зніжэння стрэсаў, садзейнічае добраму настрою. У першую чаргу заняткі пілатасам карысныя тым, хто мае праблемы са спінай ці перанёс пэўную фізічную траўму.
Калі: панядзелак, серада – 19.00–19.45.
Кошт: месячны абанемент каштуе 19,44  руб.
Інструктар-метадыст:   Вікторыя Дубко.
БАСЕЙН
Гадзіна здароўя
Для каго: для жанчын 57+.
Для чаго:  для агульнай прафілактыкі, раслаблення арганізма, умацавання мышачнага тонусу, зняцця праблем склератычнага характару.
Заняткі стымулююць зніжэнне лішняй вагі.
Калі: аўторак  – 10.00–10.45, пятніца – 12.00–12.45.
Кошт: 2,50 руб.
Інструктар-метадыст: Інэса Прасветава.
Абучэнне плаванню
Для каго: для дзяцей, якія не ўмеюць плаваць
Калі: панядзелак, чацвер – 17.00–19.00, серада, пятніца – 16.00–18.00.
Кошт: кошт аднаго занятка 2,10 руб.,  месячнага абанемента  – 15,12  руб.
Інструктары-метадысты: Вікторыя Дубко, Дзмітрый Ананьеў.
Аквааэробіка
Для каго: для ўсіх жадаючых.
Для чаго: у час заняткаў задзейнічаны ўсе групы мышцаў, асабліва карысна для тых, у каго ёсць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай ці былі траўмы апорна-рухальнай сістэмы. Заняткі развіваюць мускулатуру, мышцы становяцца больш  моцнымі і эластычнымі.
Калі: панядзелак, серада  –  20.00–20.45.
Кошт: абанемент – 23,47 руб.
Інструктар-метадыст:  Вікторыя Дубко.
ТРЭНАЖОРНАЯ ЗАЛА
Атлетычная гімнастыка
Для каго: для усіх жадаючых, як мужчын, так і жанчын.
Для чаго: выпраўленне розных дэфектаў целаскладу,  умацаванне  мышцаў.  Кожны трэнажор прызначаецца для пэўнай групы мышцаў: «Хамер» –  для мышцаў  верхняга плечавога пояса;  «Трэнажор  Сміта» і  «Красовер» – для ўсіх груп мышцаў;  «Эліпс», велатрэнажоры і бегавая дарожка  – для кардыёнагрузак.
Калі: штодзённа.
Кошт: адна гадзіна заняткаў каштуе 3,24 руб. Для пенсіянераў льготны кошт – 2,75 руб.
СПАРТЫЎНАЯ  ЗАЛА
У спартыўнай зале, якая месціцца па адрасе Кароткіна, 14, праходзяць заняткі як групавымі відамі спорту (футбол, валейбол), так і індывідуальнымі (настольны тэніс, бадмінтон, дартс).
ФАЦ гатовы супрацоўнічаць з установамі і прадпрыемствамі раёна для арганізацыі групавых заняткаў спортам у любы зручны час.
Пры наяўнасці калектыўных заявак кошт па дамоўленасці.
Падрабязную інфармацыю пра работу цэнтра, групы, расклад заняткаў і кошт паслуг можна атрымаць па тэлефоне 5-06-15.
Матэрыял падрыхтаваў Аляксандр  ШЭДЗЬКО.