19 апреля — Пасха (по календарю православной конфессии)

Главное Общество Официально

Дарагія шумілінцы!

Шчыра віншуем вас са светлым святам Вялікадня!

Светлае Уваскрэсенне Хрыстова – свята чалавекалюбства, якое напоўнена светам і любоўю, знамянуе сабой духоўнае абнаўленне кожнага чалавека.

Святы Вялікдзень сімвалізуе перамогу жыцця і аб’ядноўвае людзей, для якіх маральнымі арыенцірамі з’яўляюцца дабрыня і міласэрнасць.

Асаблівая атмасфера гэтых святочных дзён дорыць нам глыбокую непадробную радасць, умацоўвае імкненне рабіць добрыя справы, ахутвае клопатам родных і блізкіх.

Няхай урачыстасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй і ўсталёўвае ў дамах і сем’ях мір і ўзаемаразуменне.

Жадаем вам моцнага здароўя і поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.  

Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №30 ад 17.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *