Стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

Безопасность Новости

Як дзейнічаць па сігнале “Увага ўсім!”?

Правільна сябе паводзіць у выпадку пагрозы жыцця і ўмець арыентавацца ў складанай сітуацыі – важныя аспекты ў жыцці чалавека. У аб’ектах масавага знаходжання людзей – школах, садках, гандлёвых цэнтрах і інш. – правільныя паводзіны і дзеянні з выпадку экстраннай сітуацыі і эвакуацыі набываюць павышанае значэнне.


З мэтай навучання насельніцтва дзеянням па сігнале “Увага ўсім!”, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у Шумілінскім раёне з 2 да 27 сакавіка ў два этапы пройдзе акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.
У рамках першага этапа – з 2 да 13 сакавіка – шумілінскія выратавальнікі павядуць прафілактычную работу з насельніцтвам у інтэрнатах, школах і месцах масавага знаходжання людзей, арганізуюць работу інтэрактыўных пляцовак і прапануюць бацькам і дзецям прайсці сумеснае тэсціраванне ў рамках інфакампаніі “Правядзі час з карысцю” з уручэннем падзяк і падарункаў. Ва ўстановах адукацыі запланаваны ўрокі бяспекі, квест-гульні.
На 2-м этапе – з 16 да 27 сакавіка – пройдуць навучальныя мерапрыемствы ў сельскіх населеных пунктах. Вяскоўцы змогуць папоўніць свой багаж ведаў у вобласці бяспекі, прайшоўшы інтэрактыўныя пляцоўкі МНС “Печкі-лавачкі”, “Жучкі-павучкі”, “Лабірынт бяспекі”, а таксама даведацца, што рабіць і як дзейнічаць па сігнале “Увага ўсім!”.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *