В Шумилинском районе сокращается количество коров у населения

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Каровы — у мінусе
У лістападзе выраслі цэны на малако, якое насельніцтва здае дзяржаве. Цяпер за літр гаспадар атрымае 2198 рублёў плюс 85 рублёў дзяржаўнай надбаўкі. У суме атрымліваецца 2283 рублі. У параўнанні, скажам, з ліпенем, калі літр малака каштаваў крыху больш як тысячу рублёў, цана вырасла амаль у два разы. А ці сталі больш актыўнымі малаказдатчыкі?
“Напэўна, не, – гаворыць старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама Л. А. Бандарэнка. – Многа кароў зараз у запуску, таму збіраем малако праз дзень. Але сваю планку – 830 літраў за дзень – не апускаем. Гэта ўсё дзякуючы нашаму добраму малаказборшчыку Уладзіміру Уладзіміравічу Бужынскаму”.
Мікалаёўскі сельсавет па зборы насельніцкага малака лідзіруе ў раёне: за дзесяць месяцаў здалі дзяржаве 309 тон. Нягледзячы на тое, што колькасць кароў у параўнанні з мінулым годам крыху зменшылася (зараз іх каля 160), закуп малака  павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 290 кілаграмаў. Ёсць і такія гаспадары, якія купілі па другой карове. Як, напрыклад, Вераніка Шунякова з вёскі Дубрава.
Дарэчы, на Мікалаёўшчыне ўсе гаспадары, якія трымаюць кароў, з’яўляюцца малаказдатчыкамі. На думку Л. А. Бандарэнкі, вялікая заслуга ў гэтым малаказборшчыка. Напачатку сваёй работы Уладзімір Уладзіміравіч навёў парадак з якасцю малака, сам правяраў.
“Прывучыў некаторых да прыстойнасці, – усміхаецца Ларыса Антонаўна. – А калі па шчырасці, дык вяскоўцы і самі зразумелі, што выгадней малако здаваць якаснае – за добрую тлустасць яшчэ і даплата будзе. Так што ў нас цяпер практычна ніколі не ўзнікае непаразуменняў па тлустасці. У асноўным яна ідзе вышэй базіснай”.
Па здачы насельніцкага малака выбіўся ў перадавікі “Ульскі”. “Калі ў мінулыя гады тут мінусавалі, то сёлета за студзень-кастрычнік на адну карову закуплена 1996 кілаграмаў малака, – расказаў галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Р. У. Валадзько. – Гэта амаль на паўтоны больш ад кожнай каровы, чым за аналагічны перыяд мінулага года”.
А вось у Сіроцінскім сельсавеце за дзесяць месяцаў здалі ўсяго 905 кілаграмаў малака на карову (мінус 221 кілаграм да мінулагодняга ўзроўню).
З раёна ў дзяржаўную скарбонку ў параўнанні з мінулым годам “пайшло”  91,2% малака. На жаль, на Шуміліншчыне значна зменшылася колькасць кароў. Летась было 1024 каровы, на пачатак сёлетняга года – 868.  А на 1 лістапада перасталі трымаць кароў прыкладна яшчэ на сямідзесяці падворках…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *