Делегаты VIII съезда Федерации профсоюзов Беларуси от Шумилинского района Вячеслав Емельянов и Ольга Пусенкова поделились своими впечатлениями

Общество

Працаваць на тое, чаго чакаюць людзі
З нашага раёна на VIII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі былі дэлегаваны старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Чым запомніўся галоўны прафсаюзны форум, пра гэта мы запыталіся ў шумілінскіх дэлегатаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ірына Палякова з дэлегатамі з’езда ФПБ Вячаславам Емяльянавым і Вольгай Пусянковай.

Вячаслаў Емяльянаў: «На з’езд сабралася больш за 500 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі. На мерапрыемстве падводзіліся вынікі работы за мінулую пяцігодку і абмяркоўвалася праграма дзейнасці ФПБ на 2020-2025 гады. Грунтоўным было выступленне старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды, які адзначыў, што прафсаюзныя лідары павінны працаваць на тое, чаго чакаюць ад іх людзі. Гэта і ахова працы, і паляпшэнне ўмоў на рабочых месцах, і прававая абарона працоўных, і многае іншае. Увогуле акцэнтавалі ўвагу на ўсіх вартых увагі прафсаюзных ініцыятывах. Важкае дасягненне прафсаюза – штомесячныя прававыя прыёмы грамадзян. Міхаіл Орда расказаў, што на такіх прыёмах за пяцігодку пабывала каля 16 тысяч чалавек. Прафсаюзныя юрысты многім дапамаглі аднавіцца на рабочых месцах, абараніць свае законныя правы і інтарэсы. Станоўчыя прыклады ёсць і ў нашым раёне.
Для сябе занатаваў у блакнот тыя змяненні, якія можна ўнесці ў калектыўныя дагаворы, матывацыі для стварэння на многіх прыватных прадпрыемствах прафсаюзных пярвічак, узаемадзеянне з сацыяльнымі партнёрамі і многае іншае».
Вольга Пусянкова: «Усе выступленні для мяне былі карысныя. Прызнацца, з нецярпеннем чакалі кіраўніка дзяржавы – бачыць і чуць яго з экранаў тэлевізараў – гэта адно, а ўжывую – зусім іншае. Вялася гаворка пра ролю прафсаюзаў ва ўсіх аспектах дзейнасці. Для мяне больш цікава было паслухаць пра тыя напрацоўкі, якія тычацца аграпрамысловага комплексу. Абмяркоўвалася, як для лю-дзей стварыць прыдатныя ўмовы жыцця і працы, каб яны не імкнуліся з’ехаць, каб працавалі на эканоміку нашай краіны. Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з праблемамі фермераў. Прадстаўнікі ФПБ выказалі меркаванне, што перш за ўсё трэба падтрымліваць сваіх вытворцаў. І я лічу гэта правільным: і ў нашым раёне многа руплівых людзей, якія ўмеюць і хочуць працаваць на зямлі.
Усіх нас, дэлегатаў з’езда ФПБ, нацэлілі на сур’ёзную карпатлівую работу, галоўным у якой быў і застаецца чалавек працы і абарона яго правоў».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №19 ад 10.03.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *