Идёт следствие: История о том, как желание выпить перевесило любовь и все моральные нормы

Актуалии Происшествия

Знарок не прыдумаеш

Амаль тры гады доўжылася сямейная ідылія. Яна працавала на адным з прадпрыемстваў райцэнтра, ён – ездзіў на заробкі ў Расію. Дачка Алены прыняла Паўла, які даволі часта з садка яе забіраў.

Але з кожным чарговым прыездам з заробкаў Павел усё больш і больш піў. Алена рознымі спосабамі спрабавала ўратаваць сужыцеля ад алкагольнай залежнасці. Вырашыла па-ставіць кропку ў адносінах. Праўда, заканчваць адносіны Павел не хацеў, неаднойчы прасіў прабачэнне, кляўся выправіцца. Магчыма, жанчына і паверыла б у гэта, але ўсе прабачэнні мужчына прасіў у нецвярозым стане.
Павел вярнуўся ў Полацк, часам прыязджаў у Шуміліна да сяброў-сабутэльнікаў. У Расію больш не ездзіў, перабіваўся выпадковымі заробкамі. Усё, што зарабляў, прапіваў.
Нядаўна Павел зноў прыехаў у Шуміліна. Будучы на добрым падпітку, паспрабаваў наладзіць адносіны з Аленай. Пачуўшы адмову, пайшоў да знаёмых «заліваць гора». Толькі вось грошы скончыліся.
Тады мужчына накіраваўся ў дзіцячы садок, дзе ў першым класе вучылася дачка Алены. Спакойна зайшоў у памяшканне, знайшоў шафу з аддзеннем дзяўчынкі і выцягнуў з курткі ключы ад кватэры. «Мужчыну ніхто не спыніў у дзіцячым садку, ён без перашкод хадзіў па памяшканнях, – адзначыў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – Пасля расследавання крымінальнай справы ў аддзел па адукацыі райвыканкама будзе накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню злачынства».
Узяўшы ключы, Павел трапіў у кватэру. З патаемнага месца выцягнуў 70 рублёў і запрасіў на п’янку сабутэльнікаў. Закуску знайшлі ў халадзільніку. Пасля таго, як кампанія пасля выпітага разышлася, ён пераапрануўся, зачыніў на замок дзверы і пайшоў з кватэры.
Дачка трапіць у кватэру не змагла, бо з кішэні курткі зніклі ключы. Суседзі патэлефанавалі Алене. Адчыніўшы кватэру, Алена з дачкой пабачылі раскіданыя пустыя бутэлькі, акуркі, талеркі з ежай і бакалы з віном. Жанчына адразу выклікала супрацоўнікаў міліцыі, якім і выказала здагадку, што да гэтага мае адносіны яе ранейшы сужыцель. Праваахоўным органам не прыйшлося доўга шукаць: Павел піў у суседнім доме.
«Узбуджана крымінальная справа, – адзначае Віктар Казлоўскі. – З-за таго, што Павел раней быў судзімы, ён узяты пад варту і знаходзіцца ў СІЗА. Зараз высвятляюцца абставіны здзяйснення злачынства. Санкцыі па дадзенаму артыкулу прадугледжваюць да чатырох год пазбаўлення волі».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №23 ад 24.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *