Энергосбыт предупреждает: «Осторожно – мошенники!»

Безопасность Общество

Шумілінскі РВЗУ філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга»

паведамляе грамадзянам, што на тэрыторыі Шумілінскага раёна пачасціліся

выпадкі, калі ў ваш дом  прыходзяць невядомыя асобы і прапануюць аказаць платныя паслугі па замене прыбора ўліку электрычнай энергіі.  Не спяшаецеся пускаць іх у дом. Абавязкова паглядзіце  пасведчанне.

Усе работнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» пры сабе маюць службовыя пасведчанні і фірменны бейдж, размешчаны на левым баку грудзей верхняга адзення, усе работы  выконваюцца ў форменнай вопратцы.

Да ведама абанентаў. Планавую замену прыбораў уліку электрычнай энергіі ў рамках праграмы мадэрнізацыі сродкаў ўліку работнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» выконваюць на бясплатнай аснове.

Пры ўзнікненні пытанняў Вы можаце звярнуцца ў стол даведак

Шумілінскага раённага вытворча-збытавага ўчастка філіяла

«Энергазбыт» па тэлефоне: 5-18-01, час работы  з 8.00 да 20.00, у суботу

з 9.00 да 17.00, выходной- нядзелю.

Іван АНДРЭЕЎ,

начальнік Шумілінскага  РВЗУ філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *