Люди пришли на приём

Общество Президент

Уважліва выслухаць і дапамагчы

19 сакавіка асабісты прыём грамадзян правёў намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Сяргеевіч Яфрэмаў. На прыёме прысутнічалі старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, яго намеснікі, начальнікі аддзелаў райвыканкама, а таксама кіраўнікі раённых службаў.

Дзве жанчыны прыйшлі на прыём з дома № 26, што па вул. Ленінскай у райцэнтры. «Нам выдалі прадпісанні наконт таго, што гаспадарчыя пабудовы, якія знаходзяцца каля нашай двухпавярхоўкі, ідуць пад знос, – расказалі яны. – А ў нас там веласіпеды, каляскі, закаткі. Ці нельга пакінуць хлеўчукі – у доме няма падвалаў?».
Барыс Сяргеевіч уважліва выслухаў жанчын, акцэнтаваў увагу на тое, што хлеўчукі, пабудаваныя у 60-я гады, сталі лядашчымі і непрывабнымі знешне. А сёння раён, ды і вобласць у цэлым, бяруць накірунак на навядзенне парадку, на чыстыя прыгожыя двары. Тым больш, што ў наступным годзе ў Шуміліне будуць «Дажынкі» – гэта свята варта сустрэць падрыхтаванымі, з утульнымі вуліцамі і дварамі. Намеснік старшыні аблвыканкама запэўніў жанчын, што пасля зносу гаспадарчых пабудоў двор будзе добраўпарадкаваны з уладкаваннем дзіцячай гульнявой пляцоўкі.
З Сіроціна прыехала на прыём аператар машыннага даення. Жанчына скардзілася на тое, што выдзелены ёй два гады дом ад КУСГП «Сіроцінскі» да сённяшняга дня не аформлены. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства М. У. Прыгодзіч патлумачыў, што з афармленнем дакументаў марудзіў па прычыне дысцыплінарных спагнанняў даяркі. У КУСГП збіраюцца афармляць неабходныя дакументы на выдзяленне жылля, каб сям’я змагла там зарэгістравацца ва ўстаноўленым парадку.
Пенсіянерка з Ужляціна расказала, што купіла дом у Бараноўскіх, кантэйнерамі для смецця не карыстаецца, але ёй налічылі плату. Заяўніцы патлумачалі, што згодна з пастановай № 571 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 года з моманту набыцця жылля аўтаматычна налічваецца абавязковая плата – за вываз смецця. У той жа дзень жанчына звярнулася ў групу па разлікова-касавым абслугоўванні з заявай, каб пасля аплаты доўгу за вываз смецця ёй была спісана пеня. Заяву задаволілі.
Пасля прыёму грамадзян Б. С. Яфрэмаў акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў райвыканкама на тым, што да кожнага звароту грамадзян трэба падыходзіць індывідуальна і ўважліва, усё максімальна зрабіць для таго, каб дапамагчы чалавеку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №23 ад 24.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *