Профсоюз работников АПК объявляет соревнования на весенне-полевых работах

Новости Сельское хозяйство

Прафсаюз аб’яўляе спаборніцтвы

На пасяджэнні прэзідыума раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК разглядаліся пытанні правядзення вясенне-палявых работ.

Прафсаюзы сельгасарганізацый ніколі не стаяць ў баку падчас прыпару на палетках. Так будзе і сёлета, запэўніла старшыня прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Практычна ва ўсіх калектывах распрацаваны ўмовы працоўных спаборніцтваў, зацверджаны палажэнні па аплаце працы і ўмовах прэміравання работнікаў, занятых падчас вясенняй пасяўной кампаніі, распрацаваны і даведзены да механізатараў умовы працоўнага спаборніцтва, расказала Вольга Іванаўна. Распрацаваны і меры дадатковага стымулявання – матэрыяльнага і маральнага.
Старшыням прафсаюзных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў рэкамендавана рэгулярна падводзіць вынікі работы на вясенняй сяўбе і ўзнагароджваць лідараў непасрэдна на рабочых месцах. Прафсаюзы ў адказе за арганізацыю гарачага харчавання на палетках, грамадскі кантроль за захаваннем патрабаванняў па ахове працы, своечасовае правядзенне патрэбных інструктажаў.
Асаблівая ўвага – тэхніцы бяспекі. За яе захаваннем будзе сачыць не толькі кіраўніцтва гаспадарак, але і старшыні прафсаюзных арганізацый, грамадскія інспектары па ахове працы. Мяркуюць праводзіць маніторынгі па забеспячэнні ўдзельнікаў вясенняй сяўбы сродкамі індывідуальнай аховы, медыцынскімі аптэчкамі, стварэнні прыдатных санітарна-бытавых умоў працы. У выпадку незахавання працоўнай і вытворчай дысцыплін, з’яўлення на працоўным месцы ў нецвярозым стане чалавек будзе адхіляцца ад работы.
Паралельна з унутрыгаспадарчымі працоўнымі спаборніцтвамі на палетках арганізаваны і раённыя спаборніцтвы сярод механізатараў, занятых на сяўбе яравых зерневых і зернебабовых культур. Асобнае спаборніцтва – сярод моладзі. Механізатары, якія дабіліся лепшых вынікаў па ўсіх відаў сельгасработ, атрымаюць ад прафсаюза работнікаў АПК падзячныя лісты і падарункі. У спаборніцтвах не будуць удзельнічаць тыя механізатары, па чыёй віне мелі месца выпадкі зрыву работ, парушэнне тэхналагічнай і працоўнай дысцыплін.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №25 ад 31.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *