Медицинские учреждения Шумилинского района работают в штатном режиме

Здоровье Общество

Установы аховы здароўя Шумілінскага раёна працуюць у штатным рэжыме з улікам мерапрыемстваў, прынятых у сувязі з эпідсітуацыяй, якая складваецца. Вядзецца прыём пацыентаў, ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога, паведаміла галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Скарабагатая.

Медыцынскія ўстановы раёна забяспечаны неабходнымі лекамі, спецадзеннем, абсталяваннем. Днямі ў ЦРБ па лініі Міністэрства аховы здароўя і абласнога ўпраўлення дадаткова паступілі 50 медыцынскіх камбінезонаў, 1000 медыцынскіх масак, 25 рэспіратараў. І гэта толькі першая партыя такой дапамогі, адзначыла Вольга Скарабагатая.

С улікам эпідсітуацыі ўстановам аховы здароўя аказваецца падтрымка і на мясцовым узроўні. Так, на сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла 2 красавіка, ЦРБ выдзелены дадатковыя сродкі для набыцця неабходнага медабсталявання.

Прафсаюзная арганізацыя ЦРБ прыняла рашэнне закупіць за кошт прафсаюза 400 літраў вадкага антыбактэрыяльнага мыла, а таксама 20 літраў дэзсродкаў для апрацоўкі рук. Яны паступяць у бальніцу на наступным тыдні.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *