В Шумилино выявлены инфицированные коронавирусом

Общество

Выпадкі інфекцыі выяўлены ў Шуміліне

Як паведаміла галоўны санітарны ўрач раёна Крысціна Афанасьева, па даных на 6 красавіка ў Шумілінскім раёне выяўлены 5 чалавек, у якіх тэсціраванне пацвердзіла наяўнасць каронавірусу. Гэта жыхары райцэнтра, якія зараз знаходзяцца ў адной з бальніц горада Віцебска.

Асобы, якія кантактавалі з інфіцыраванымі, ізаляваны і знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.
Крысціна Мікалаеўна расказала, што праведзены супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы ў ачагах (жылых памяшканнях, дзе пражывалі захварэўшыя), а таксама па месцы работы). Дадатковыя меры бяспекі рэкамендавана прыняць усім арганізацыям раёна.
Галоўны санітарны ўрач раёна нагадала пра асноўныя меры бяспекі, якія неабходна захоўваць для папярэджання інфіцыравання:
– рэгулярна мыць рукі ці апрацоўваць спіртаўтрымліваючымі сродкамі;
– захоўваць дыстанцыю не менш 1,5 м у грамадскіх месцах;
– не кратаць рукамі вочы, рот і нос;
– захоўваць правілы рэспіраторнай гігіены (пры кашлі ці чханні закрываць рот і нос сурвэткай ці згібам локця, сурвэтку выкідваць у кантэйнер), апрацоўваць рукі антысептыкам;
– пры павышэнні тэмпературы, з’яўленні кашлю і цяжкасці дыхання неадкладна звяртацца за медыцынскай дапамогай;
– выконваць усе рэкамендацыі медыцынскіх спецыялістаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №27 ад 07.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *