В Шумилинском районе подведены итоги конкурса «Зорка Венера», посвящённого Максиму Богдановичу

Актуалии Образование

«Зорка Венера ўзышла над зямлёю»
З нагоды юбілею 120-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага паэта, публіцыста,літаратуразнаўцы Максіма Багдановіча Віцебская абласная арганізацыя Беларускага Саюза пісьменнікаў праводзіла маладзёжны конкурс лірычнай і патрыятычнай паэзіі “Зорка Венера”.
Сёння мы змяшчаем творы вучняў і настаўнікаў школ раёна, якія сталі пераможцамі раённага этапа. Іх творы накіраваныя на абласны конкурс.

Хутчэй бы парог дарагі
Чаму я дадому ірвуся?
Чаму так дадому хачу?
Спяшаюся зноў на аўтобус,
А не – дык я пешшу іду.

Не ведаю, што зноў за дзіва?
Што ўбок сваёй вёскі гляджу?
Успомніцца кут мне мой мілы,
Па сцежцы да рэчкі іду.

Чаму адзінокія дрэвы
Хвалююць мне сэрца, душу?
Як хочацца мне абагрэць іх,
Як хочацца іх захінуць.

Пытанні. Пытанні. Пытанні…
На ўсё не магу адказаць.
І думкі цяжкія ізноў мне
Даводзіцца рэзка прагнаць.

А сёння я еду дадому
З прыёмнай сям’і. Да сваіх.
Чакаю – агеньчык у вокнах,
Хутчэй бы парог дарагі…

Але ля дарогі, на ўзгорку
Бяроза стаіць уначы.
Ад холаду, снегу, нястачы
Вазьмі ты яе захіні.
Соф’я Шаракова, 8 “Б” клас Обальскай СШ.

Хай збудзецца…
Зорка Венера ўзышла над зямлёю –
Сімвал кахання і расставання,
Сімвал пяшчоты і ўз’яднання.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю.

Зорак на небе ззяе мільён,
Свецяць Міцар, Дракон, Працыён,
Альфа, Амега, Арфей…
Зорка ж Венера – ярчэй.

Свеціш ты вечарам, свеціш ты ранкам,
Свеціш над полем,
свеціш над ганкам.
Зорка-сяброўка, зорка-суседка,
Зорка-планета, зорка, ты – сведка.

Сведка ўзлётаў і дасягненняў,
Нашае радасці, болю, цярпення.
Зорка Венера, ці можаш ты мовіць:
Быць ці не быць беларускае мове?

Зорка Венера, звярні ты ўвагу,
Край афрыканскі згубіў раўнавагу:
Плачуць лівійскія дзеці ў руінах,
Мір і спакой дамы іх пакінуў.

Хопіць бамбіць гарады і краіны,
Свет на Зямлі павінен быць мірны.
Людзі жыць хочуць у шчасці і згодзе,
Годзе нявінных калечыць, годзе!

Хай усё будзе прыгожа ў свеце,
Спяць у калысках маленькія дзеці.
Зорка Венера, свяці ты ўсім,
Хай збудзецца ўсё,
аб чым марыў Максім.
Дар’я Бякешчанка, 10 клас Навікоўскай СШ.

Беларусь мая
Беларусь мая сінявокая…
Клёкат буслаў і спеў жаўрука,
І вадзіца з крыніц халодная,
І ў канцы агарода рака.

У садах тваіх спеюць яблыкі,
У лясах тваіх грыбы, ягады.
Травы буйныя на лугах растуць,
І, як неба сінь, васількі цвітуць.
Леў Фёдараў,  5 “В” клас Шумілінскай СШ №1.

Словы
Мне бабуля чытала верш
І казала пры гэтым: “Найперш
Слухай, унучка, прыгожыя словы
Беларускае роднае мовы.

Параўнай, як гучыць “матылёк”,
А яшчэ “ручаёк”, і “здалёк”.
Ну а потым “віецца”, “ліецца”,
І “таньчыць”, і “смяшыць”,
і “смяецца”.

Калыханку спявала матуля,
І да гэтага помню адтуль я:
“Лялька”, “рэчанька” і “свістулька”,
“Зайка”, “лісанька” і “казулька”.

Я ў школу прыйшоў на ўрок
І запомніў тады назубок
Найважнейшыя словы з дзяцінства:
“Беларусь”, “Радзіма”, “адзінства”.

А як вырас, пісаў я верш
І падумаў пры гэтым найперш
Пра значнейшыя словы ў свеце –
Гэта “маці”, “Радзіма” і “дзеці”.
Іна Смолікава, 6 клас Навікоўскай СШ.

Не пазабудземся  святога…
Сярод гігантаў непамерных
Ты зорачка на карце свету,
Бо маеш мілыя прыкметы
І люд, што так Радзіме верны.

Ты часу дыямент чысцейшы.
Сумлення, стойкасці ўзорчык.
І гэта, пэўна, суд вышэйшы
Рашыў, што Бог табе дарадчык.

Край сонмаў, дзіваў незлічоных
І тайнаў, явай не адкрытых,
Сялянства край і край вучоных
Адкрытых, шчырых, цягавітых.

Каралі кідкія азёраў
Спляла прырода для аздобы,
А лес, што так шуміць бадзёра,
Для раўнавагі і спадобы.

А колькі праз зямельку нашу
Прайшло культур народаў розных.
І кропелькі крыві гарачай
Жывілі душы белых росаў.

Не трэба нам чужога шчасця,
У нас свайго вакол даволі.
Любі, будуй, твары, змагайся
Ды не спяшы – жыві паволі.

Мы крочым цвёрда саматугам
Сваёй адметнаю дарогай,
Сваім вядомым Богу кругам,
Заручаныя з перамогай.

І больш не трэба нам нічога.
Хіба… ў час жорсткіх землятрусаў
Не пазабудземся святога,
Бо мы ж спрадвеку беларусы.
Наталля Прыгун, педагог-арганізатар Мішкаўскай СШ.

І зорка ясная ўначы
Бывалі ў розных мы мясцінах,
Але свой кут нам не забыць.
Вяскоўцаў гоман, спеў птушыны
У сэрцы вечна будуць жыць.

Жыць будзе ў памяці маёй
Блакіт бязвоблачнага неба,
Прастор лугоў, прастор палёў
І водар спечанага хлеба.

І зорка ясная ўначы
Напомніць на чужыне
Пра першае каханне там,
Далёка на радзіме.
Таццяна Старавойтава, 7 клас Сіроцінскай д/сад-БШ.

Весна
Посмотрела я на небо
И увидела там птиц.
И за ними в небо мне бы
В яркость солнечных ресниц.
Птицы – с юга, я – из школы,
Каждый ищет свой приют.
В небе – ветер, тучи-волны,
Солнце, свет, мечты, уют.
Я лечу на крыльях ветра.
Нет счастливее меня.
Вот до дома меньше метра,
Птицы ж в даль летят, маня…
Загляделась, поскользнулась –
Прямо в луже я сижу.
В шарфик тихо улыбнулась,
Ну, куда же я гляжу?
Анастасия Козловская, 8 класс Мишковской СШ.

Осень золотая рассыпает краски
Осень золотая
рассыпает краски
Ветерок повеет трепетный и ласковый.
Прикоснётся нежно
к листочкам осинки –
Задрожат листочки, упадут росинки.

Осень туманная нам улыбнётся
Из-под ресниц скуповатого солнца,
Одарит последней улыбкой бабьего лета,
Последним теплом надежды и света.

На прощанье помашет
крылом журавлиным:
– Вспоминайте меня
зимним вечером длинным.

По окошку прольётся тихонько слезою
И исчезнет за лесом,
за дальней горою.
Кристина Белоношко, Слободская детский сад-СШ
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *