«Ловжанское» — лидер посевной в Шумилинском районе

Сельское хозяйство

Задача  дня  –  сеяць!

Той снег, які з раніцы ў сераду як быццам хто сыпануў на чорныя палеткі, ніколькі не перашкодзіў рабоце лаўжанскіх механізатараў. З ворывам (а гэта больш за 600 гектараў) справіліся поўнасцю, глебы таксама падрыхтавана ў запас, а снег, перамешваючыся пад каткамі сеялкі з глебай, толькі ўвільгатняе зямлю.

– Задача дня – сеяць! – упэўнена кажа дырэктар гаспадаркі Пётр Кунштэль. – Падчас планёрак акцэнтуем увагу на самых важных момантах: якасці сяўбы і яе тэмпах, вытворчай дысцыпліне, тэхніцы бяспекі і аховы працы. Зараз самы прыпар палявых работ, падчас якога дзейсную дапамогу аказвае Віцебскі мясакамбінат, у інтэграцыйную структуру якога ўваходзіць гаспадарка. У прыватнасці, працуюць два трактары на ўнясенні мінеральных угнаенняў і адзін «Кіравец» на культывацыі. З астатняй работай спраўляемся самі. У нас надзейны касцяк механізатараў, многія больш як па дваццаць гадоў працуюць на трактарах. Такім указваць не трэба – з закрытымі вачамі ведаюць кожнае поле і не горш за тэхнолагаў усведамляюць, як апрацаваць глебу і пасеяць.

Лаўжанскіх механізатараў мы сустрэлі на палетках каля вёскі Пабеда. З шасцімятровымі сеялкамі тут працаваў мясцовы перадавік Алег Барысевіч і малады механізатар Аляксандр Марозаў.

– Кожны з хлопцаў засявае па 25-33 гектары за дзень, – кажа галоўны аграном гаспадаркі Вольга Каралёва. – Усе працуюць старанна. І маладыя механізатары ні ў чым не саступаюць вопытным. Насення зерневых хапае. Гаспадарка закупіла элітнае насенне пшаніцы, ячменю, аўсу ў Віцебскім занальным інстытуце сельскай гаспадаркі НАН Беларусі і Віцебскім вопытным участку меліярацыйных сістэм у Сянне.

Лаўжанцы стараюцца ўхапіць час і працуюць на палетках да цёмнага. На раніцу 16 красавіка ў гаспадарцы было засеяна 640 гектараў зерневых і зернебабовых. Сельгаспрадпрыемства ў лідарах пасяўной.

Клопат «Лаўжанскага» – не толькі засеяць зерневыя, але і трымаць курс на тое, каб уволю нарыхтаваць кармоў для жывёлагадоўчага комплексу. Дзеля гэтага сеяць аднагадовыя, гарох і проса, у планах – кукуруза, з набыццём насення якой таксама абяцалі дапамагчы на Віцебскім мясакамбінаце.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №30 ад 17.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *