Вместе с сотрудниками районного отдела МЧС журналист «Герой працы» отправился в рейд по «подпальщикам»

Бяспека Общество

Папярэдзіць, каб потым не тушыць

Рэйды па папярэджанні фактаў выпальвання сухой расліннасці рэгулярна ладзяцца супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Лепш папярэдзіць, каб потым не тушыць і не канстатаваць сумныя вынікі неабдуманых дзеянняў “падпальшчыкаў” – з такой задачай выязджаюць у вёскі раёна ратавальнікі, праводзяць растлумачальную прафілактычную работу з вяскоўцамі.

????????????????????????????????????

У адзін з такіх рэйдаў у населеныя пункты Сіроцінскага сельсавета – вёскі Бываліна, Сіроціна, Мосарава і Тропіна – у прайшоўшыя выхадныя адправіліся таксама работнікі РАУС і раённай газеты.
Надвор’е выдалася не вельмі спрыяльным для навядзення парадку, таму на падворках сяльчан было ціха, дыму ад кастроў відаць не было. Гаспадары, напэўна, добра разумеюць, што ў моцны вецер лепш не гуляць з агнём – вельмі небяспечна. Тым не менш, удзельнікі рэйду нагадалі пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў, расказалі, як правільна і бяспечна разводзіць кастры і што чакае за іх развядзенне ў забароненых месцах.
Адной з задач удзельнікаў рэйду было таксама выяўленне нядобраўпарадкаваных падворкаў, як патэнцыйных ачагоў узгаранняў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №33 ад 30.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *