7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Грамадства Навіны

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Паважаныя работнікі і ветэраны сувязі раёна!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць са святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Сучасны свет нельга ўявіць без сучасных сродкаў сувязі, без аператыўнага абмену інфармацыяй, новых прагрэсіўных тэхналогій. Хуткасць і якасць перадачы інфармацыі набывае ўсё большае значэнне для паўнавартаснага, цікавага жыцця людзей.
За высокімі дасягненнямі ў галіне камунікацыйных тэхналогій стаіць штодзённая напружаная праца работнікаў сувязі.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму пашыраюцца межы стасункаў паміж людзьмі, расце ўзровень інфарматызацыі грамадства.
Жадаем цікавых праектаў і поспехаў у новых справах, моцнага здароўя, дабра вам і вашым сем’ям!
Апублікавана ў №34 ад 05.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *