Про экономию воды, нормы и правилы мыцця рук

Общество Экономика

Як норму “перавынарміраваць”?..
Ніколькі не супраць таго, каб прывучаць людзей да эканомнага расходу энергарэсурсаў. Трэба прызнацца чэсна, што ёсць грэх за нашымі гаспадынямі (і я не выключэнне) ліць ваду з крана празмерна. Але як яе не ліць, калі чарговая TV-перадача  папярэджвае, што пасля Фэйры (каб у арганізм не трапілі нейкія непатрэбныя рэчывы) посуд трэба вельмі старанна паласкаць пад праточнай вадой… Як яе не ліць, калі ў медыцынскім часопісе паведамілі: каб не хварэць на алергію, неабходна дасканала паласкаць бялізну пасля сучасных пральных парашкоў… Як яе не ліць, калі спецыялісты па здаровым ладзе жыцця раяць кожную раніцу прымаць душ, каб загартоўвацца… А хто не ведае, што фрукты-гародніну да 3-5 хвілін трэба адмываць, каб на гельмінтаў не заразіцца? А рукі таксама да 3 хвілін мыць, каб вірусы таго ж грыпу ў рот не трапілі…
Жарты жартамі, але за імі і сур’ёзныя праблемы. Напрыклад, па той жа гарачай вадзе. Жыльцы асобных дамоў райцэнтра наракаюць: захацелі памыцца, уключылі кран падачы гарачай вады, праходзіць хвіліна, другая, пятая, а вада цячэ халодная. Праз 15 хвілін прыходзіцца за галаву брацца – гэта ж колькі вады ўпустую вылілася, а гарачай так і няма!
Тэлефануюць людзі ў дыспетчарскую камунгасу, каб даведацца: можа адключылі гарачую ваду? “Не адключалі, – тлумачаць на тым канцы проваду, – проста да некаторых дамоў вельмі вялікі шлях праходзіць вада па трубах ад цеплапункта”. І тут, каб не было ў жыльцоў неабходнасці яе зліваць, трэба спецыяльную помпу на цэнтральным вузле паставіць. Але, на жаль, не мае камунгас фінансавай магчымасці, каб вырашыць гэтыя праблемы ў бліжэйшы час.
Праўда, у вышэйадзначаных выпадках, існуе 10%-ная скідка пры  аплаце за ваду, але наўрад ці яна пакрывае страты за вылітыя літры, калі кожны раз посуд мыеш 5 хвілін, а папярэдне зліваеш ваду 15, галаву мыеш 7 хвілін, а ваду зліваеш ўсе 20…
Дзе тут укладзешся ў норма-літры…
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *