О последних звонках и выпускных вечерах в школах Шумилинского района

Образование Общество

Ці  будзе  сёлета выпускны  баль?

Выпускнікам 2020 года дадатковыя выпрабаванні прынёс COVID-19. Завяршаць вучобу ім прыходзіцца ў вельмі складаных умовах. А тут яшчэ і абмежаванні на правядзенне ўрачыстасцей. Як будзе праходзіць апошні званок, ці будуць выпускныя вечары – з гэтымі і іншымі пытаннямі мы звярнуліся да начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціны Мяньковай.

– Валянціна Васільеўна, калі і як сёлета будуць праходзіць традыцыйныя школьныя мерапрыемствы: апошні званок і выпускныя вечары? Школьнікам і іх бацькам хочацца, каб было ўрачыста і запамінальна.

– Апошні званок у школах раёна пройдзе 30 мая. Пры спрыяльных умовах надвор’я мерапрыемства будзем праводзіць на вуліцы. На лінейку запросім толькі выпускнікоў 9 і 11 класаў.

– А бацькоў?

– Мы не можам адмовіць бацькам, але папросім захоўваць неабходныя санітарна-гігіенічныя патрабаванні: маскі, пальчаткі, дыстанцыраванне.

–  А як будуць арганізаваны выпускныя вечары?

– Выпускныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ў дзённы час. Вядома, уручэнне атэстатаў мы правядзём ва ўрачыстай абстаноўцы, а вось вячэрніх забаўляльных мерапрыемстваў мы дазволіць не можам.

– Як папярэдзіць магчымыя масавыя вечарынкі на даму, на прыродзе?

– Спадзяемся на разважлівасць саміх выпускнікоў і іх бацькоў. Мы таксама будзем кантраляваць сітуацыю.

– Колькі выпускнікоў ад-праўляе сёлета Шумілінскі раён у самастойны шлях?

–  Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі атрымліваюць 142 дзевяцікласнікі, атэстаты – 100 выпускнікоў 11-х класаў.

– Што датычыць астатніх школьнікаў, які працэнт з іх вы будзеце атэстоўваць па выніках трох чвэрцяў?
– Пакуль што немагчыма адказаць на гэтае пытанне. Некаторыя вучні, якія не наведвалі школу з пачатку чацвёртай чвэрці, прыйшлі на заняткі ў апошнія два тыдні. Іншыя, наадварот, зарабіўшы пэўную колькасць адзнак па прадметах, перасталі наведваць урокі. Таму ўсе пытанні атэстацыі мы будзем вырашаць дыферэнцыравана ў самым канцы навучальнага года.

– Дзякуй за інфармацыю.

Аліна ПЯТРОВА.

Опубликовано в №40 от 26.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *