Республиканская акция “Не оставляйте детей одних!”. Шумилинские спасатели пишут письма многодетным семьям

Безопасность Общество

Пісьмы  бяспекі ад  шумілінскіх  выратавальнікаў

У рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі пісьмы ў адрас мнагадзетных сямей і сямей, дзе дзеці маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне. Далучылася да правядзення мерапрыемства і кіраўніцтва – начальнік аддзела Андрэй Сасновіч і яго першы намеснік Віктар Герасіменка.

У паштовыя канверты з лагатыпам акцыі выратавальнікі паклалі лісты з заклікам да бацькоў не пакідаць дзяцей адных, вучыць іх правілам бяспекі і быць асабістым дастойным прыкладам, а таксама дапоўнілі карыснай інфармацыяй. Вельмі спадзяюцца выратавальнікі, што падобныя пісьмы знойдуць водгук у сэрцах бацькоў.

Усяго падрыхтавана і адпраўлена па пошце 25 карэспандэнцый.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *