Ирина Куликова – в числе лучших экологов-активистов Витебской области

Общество Экология

Ірына Кулікава – у ліку лепшых грамадскіх эколагаў Віцебшчыны

Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага, на які было пададзена 18 заявак.  Прыемна адзначыць, што ў ліку пераможцаў – наша зямлячка Ірына Кулікава, грамадскі эколаг Шумілінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце раённай гімназіі, старшыня праўлення ГА “ЭкаБум”. Ёй прысуджана другое месца.

Пры разглядзе матэрыялаў улічваліся садзейнічанне грамадскіх эколагаў у рабоце мясцовых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў, удзеле ў распаўсюджванні экалагічнай інфармацыі, прапагандзе і выхаванні ў грамадзян беражлівых адносін да прыроды, павышэнні іх экалагічнай культуры.

Віншуем Ірыну Кулікаву з заслужанай узнагародай і жадаем перамогі на рэспубліканскім этапе!

Надрукавана ў №43 ад 05.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *