В трудовых коллективах Шумилинского района прошли встречи с руководстом райисполкома

Актуалии Общество Президент

У фармаце дыялогу і шчырасці
У чацвер, 15 снежня, прайшлі сустрэчы інфармацыйных груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі. Тэма размовы “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і краін СНД за перыяд 2006 г. — першае паўгоддзе 2011 г.”
Інфармацыйная група, якую ўзначальвала старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, наведала калектывы ЦБП № 225 г. п. Шуміліна філіяла № 200 ААТ “ААБ Беларусбанк” і РКЦ № 4 г. п. Шуміліна філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. З дакладам па азначанай тэме выступіў член групы, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама В. М. Саковіч. Падрабязна спынілася на сацыяльна-экана-мічнай сітуацыі ў раёне І. М. Новікава.
Пасля выступленняў членаў групы райвыканкама з залы паступілі пытанні. “У майго дзіцяці алергія на  многія стравы, якія падаюць у дзіцячым садзе. Ці можна сабраць санаторную групу з тым, каб харчаванне для такіх дзетак было ашчадным?” На пытанне адказаў В. М. Саковіч: “Такая група створана ў Мікіціхінскім дзіцячым садзе. Наспела, відаць, патрэба мець санаторную групу ў садках райцэнтра. Неўзабаве адкрыем”. Акрамя гэтага, гучалі пытанні жыллёва-камунальнага характару.
У той жа дзень падобная сустрэча адбылася ў сценах СШ № 1 г. п. Шуміліна. Настаўнікі паставілі перад інфармацыйнай групай райвыканкама шэраг злабадзённых праблем. У прыватнасці, людзей абурае неразбярыха з цэннікамі ў цэнтральным універсаме, былі пытанні па асвятленні вуліц Шуміліна, па рамонце жылога сектара,  дарог.
Усе заўвагі, выказаныя падчас сустрэч, узяты на кантроль з тым, каб яны знайшлі сваё вырашэнне.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *