Католики Шумилинского района готовятся к Рождеству

Актуалии Общество

В шумилинском костёле Матери Божьей Фатимской

Святое Нараджэнне Хрыстова
Вось-вось ужо прыйдзе Нараджэнне Хрыстова — свята вялікае, доўгачаканае. За плячыма пост і малітвы, думкі пра сябе, пра жыццё, пра сваё месца ў гэтым жыцці. Прабачэнне ўсяго і ўсіх. Шлях да гармоніі, душэўнага ладу і спакою. Наперадзе — свята. І касцёл Маці Божай Фацімскай, як і заўжды, адкрыты для вернікаў, для ўсіх, хто жадае далучыцца да пранікнёных святкаванняў.
Як расказаў айцец Юрый, настаяцель прыхода, пачнецца ўсё 24 снежня апоўначы, каб не праспаць гэтай светлай ночы, каб малітвамі ўсім разам сустрэць Нараджэнне Хрыстова.
Прадоўжацца святы 25  і 26 снежня.
Пасля Новага года будуць наладжаны і невялікія тэатральныя пастаноўкі на тэму Божага Нараджэння, дзе ў галоўных ролях – дзеці. Дарэчы, ніхто з іх не застанецца і без каляднага падарунка, без калядных уражанняў. І наогул, ніхто не пакінуты без увагі. Каталіцкія святары наведваюць перад святамі і ў святы сваіх вернікаў і ў горадзе, і ў вёсках, дапамагаюць, моляцца разам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №99 ад 23.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *