Сообщи, где торгуют смертью

Происшествия

Паведамі,  дзе   гандлююць  смерцю

Пачынаючы з 1987 года, ва ўсім свеце 26 чэрвеня адзначаецца як Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам.

Гэта добрая нагода яшчэ раз згадаць, наколькі небяспечныя для чалавека наркатычныя сродкі, лічаць супрацоўнікі РАУС. Калі  ў гэтым годзе шумілінскімі міліцыянерамі не зарэгістраваны выпадкі захоўвання, вырабу, перавозкі або перасылкі наркатычных сродкаў, то ў мінулым годзе такіх спраў было дзве. У аднаго з жыхароў раёна былі знойдзены таблеткі, якія валодаюць галюцынагенным эфектам і захоўванне якіх забаронена. Яшчэ адзін жыхар захоўваў псіхатропнае рэчыва метамфетамін.

У абодвух выпадках былі ўзбу-джаны крымінальныя справы па арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Максімальнае пакаранне – абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад 2 да 5 гадоў. У выпадку збыту наркатычных сродкаў пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 8 гадоў.

«Хаця ў нашым раёне няма рэзанансных спраў па наркатычных сродках, але ж кожнаму трэба ведаць, што наркаманія – гэта цяжкое псіхічнае захворванне, якое пачынаецца з выпадковага або прымусовага прыёму наркотыкаў, – кажа в. а. начальніка крымінальнага вышуку РАУС Вадзім Жолудзеў. –  Наступствы захворвання небяспечныя, бо парушаюцца функцыі ўнутраных органаў, адбываецца дэградацыя асобы. У апошні час сярод моладзі стаў шырока прымяняцца спайс, ужыванне гэтай травяной курыцельнай сумесі скажае ўспрыняцце сапраўднасці, прыводзіць да змяненням у галаўным мозгу, страты кантролю, дэпрэсіі. Маладыя людзі павінны ведаць, што наркатычнае адурманьванне пазбаўляе цікавасць да жыцця, нярэдка даводзіць да самазабойства, першая доза наркотыкаў можа прынесці задавальненне, а затым ідзе прывыканне. А некаторыя сучасныя наркатычныя сродкі здольныя сфарміраваць залежнасць з першага разу.

Калі нехта з жыхароў раёна ведае, што іх знаёмы ці сусед ужывае наркатычныя сродкі ці іх прадае, ці ездзіць кудысьці іх купляць, трэба паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэл. 102. Варта расказаць (можна і ананімна), дзе гандлююць смерцю. Магчыма, ваш званок выратуе здароўе і жыццё не аднаму чалавеку».

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *