Семейное насилие. Терпеть или сражаться?

Закон Общество Семья

Цярпець  ці  змагацца?

На жаль, няма такой краіны, дзе б удалося поўнасцю выкараніць дамашняе насілле, якое мае шмат форм. Ахвярамі сексуальнай, псіхалагічнай, фізічнай агрэсіі становяцца дзеці. Сталыя члены сям’і пакутуюць ад эканамічнага і фізічнага насілля з боку блізкіх родных, часцей за ўсё сваіх дзяцей. Аднак пераважная большасць пацярпелых ад насілля – гэта жанчыны і дзеці.

У сітуацыі з насіллем у сям’і адзін чалавек пастаянна кантралюе другога з прымяненнем сілы, а гэта прыводзіць да псіхалагічных ці фізічных траўм. Яшчэ адна асаблівасць дамашняга насілля, якая абцяжарвае псіхалагічную траўму, заключаецца ў тым, што крыўдзіцель і пацярпелы – блізкія людзі.

Аднак у чалавека заўсёды ёсць выбар: цярпець ці змагацца. Важна і тое, што размова ідзе не толькі пра фізічнае насілле. Псіхалагічнае насілле – знявагі, пагрозы – траўміруе куды мацней.

Людзям, якія пакутуюць ад насілля ў сям’і, цяжка прыняць дапамогу ад іншых людзей. Часта яны проста баяцца звярнуцца за дапамогай, саромеюцца, і таму не прыбягаюць да дапамогі спецыялізаваных службаў. Нярэдка людзі, якія пакутуюць ад дамашняй тыраніі, не ведаюць куды звяртацца. Часам такім ахвярам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, неабходна часовае ўкрыцце.

Для тых, хто аказаўся ў падобным становішчы, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадастаўляе паслугу часовага прытулку. Для гэтага трэба звярнуцца  ў ТЦСАН з 8.00 да 17.00 з панядзелка да пятніцы па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, 8 ці па тэлефонах 4-56-15, 4-58-85,  +375292135614. Тут вам ананімна і бясплатна акажуць псіхалагічную, сацыяльную і юрыдычную дапамогу. Калі бяда здарылася вечарам ці ноччу, у выхадны дзень, просім звяртацца за дапамогай у РАУС па тэл. 102.

Таксама па ўсёй Беларусі штодзень з 8.00 да 20.00 працуе ананімная бясплатная «гарачая лінія» для пацярпелых ад дамашняга насілля 8-801-100-8-801.

Не маўчыце, калі вы сталі ахвярай ці сведкай дамашняга насілля. Звяртайцеся за дапамогай да спецыялістаў.

Ларыса ЗАБАЎСКАЯ,

псіхолаг ТЦСАН Шумілінскага раёна.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *