В Мишневичах горела квартира

Главное Новости Общество Происшествия


У Мішневічах гарэла кватэра

6 кастрычніка ў 3.44 у раённую службу выратавання 101 паступіла паведамленне пра задымленне ў кватэры шматкватэрнага дома ў аграгарадку Мішневічы. Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў назіралася задымленне на першым паверсе.


Гаспадар, 1978 г. н., на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў кватэры. У выніку пажару ў пакоі пашкоджана маёмасць, закураны сцены, столь.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.

МНС нагадвае: большасць пажараў у дамах і кватэрах узнікае па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, простымі словамі, з-за непатушанай цыгарэты. Вельмі небяспечна і недапушчальна паліць у ложку, тым больш у стане алкагольнага ап’янення!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *