В Шумилинском районе будет реализован международный проект “Живая история моего края”

Актуалии Край шумілінскі Общество

Жывая гісторыя майго краю
У верасні мінулага года ў краіне стартаваў праект “Жывая гісторыя майго краю”.
Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання Германіі ў Рэспубліцы Беларусь (Нямецкая асацыяцыя народных універсітэтаў) у супрацоўніцтве з мясцовымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі партнёрамі пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі. Праект накіраваны на развіццё сельскіх рэгіёнаў і падтрымку мясцовых гісторыка-культурных ініцыятыў.
Важная роля адведзена абласным інстытутам развіцця адукацыі, дзейнасць якіх будзе спрыяць дадатковай адукацыі дарослых у адным з сельскіх рэгіёнаў кожнай вобласці. У Віцебскай вобласці менавіта Шумілінскі раён будзе рэалізоўваць праект развіцця сваёй тэрыторыі, грунтуючыся на вывучэнні і выкарыстанні мясцовай культуры, гісторыі і прыроднага ландшафту. Праект рэалізуецца на працягу 2012-2014 гадоў.
Асноўнымі кампанентамі праекта з’яўляецца стымуляванне актыўнасці сельскіх жыхароў і іх удзелу ў развіцці сваіх тэрыторый; развіццё і ўмацаванне пазіцый дзяржаўных устаноў і мясцовых супольнасцяў ў захаванні мясцовай гісторыі і культуры.
Ужо прайшлі навучальныя курсы і семінары для пілотных рэгіёнаў. Актывістам рэалізацыі дадзенага праекту ў нашым раёне з’яўляецца раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. Створана ініцыятыўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі розных сфер, актыўныя пенсіянеры. У сераду прайшла рабочая сустрэча ініцыятыўнай групы нашага раёна з каардынатарамі праекта на чале з Марынай Малінавай.
На сёння галоўная задача ініцыятыўнай групы – выбраць ідэю для далейшай яе рэалізацыі на працягу шасці месяцаў. Госці вучылі, як правільна выбраць накірунак работы, як сфармуляваць мэту, задачы, абгрунтаваць важнасць і неабходнасць рэалізацыі таго ці іншага праекта менавіта для нашага рэгіёна. У залежнасці ад гэтага будзе ісці і фінансаванне праекта, а гэта ад 5 да 7 тысяч еўра.  У ходзе работы было выказана шмат прапаноў наконт ідэі будучага праекта. Гэта і стварэнне культурнага цэнтра, які б каардынаваў работу ўсіх культурна-асветніцкіх устаноў раёна; і адкрыццё ў раённым музеі экспазіцыі “Родная прырода”; і стварэнне музея гісторыі адукацыі раёна; і рэалізацыя праграмы нефармальнай адукацыі, і арганізацыя вольнага часу адразу для трох пакаленняў, і многае іншае.
Пасля таго, як будзе канчаткова абрана ідэя, ініцыятыўная група пачне працаваць над стварэннем праекта, а калі ён пройдзе конкурс, – над рэалізацыяй гэтага праекта ў нашым рэгіёне.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *